wd wp Пошук:

Расціслаў Афанасьевіч Жмойдзяк

Расціслаў Афанасьевіч Жмо́йдзяк[1] (24 снежня 1936, в. Яжона, Баранавіцкі раён — 12 студзеня 2018) — беларускі географ, картограф, заслужаны работнік народнай адукацыі Беларусі. Прафесар, дэкан геаграфічнага факультэта БДУ (1983—1998).

Біяграфія

Нарадзіўся ў 1936 годзе ў вёсцы Яжона Баранавіцкага раёна Брэсцкай вобласці.

У 1954 годзе на выдатна скончыў Ганцавіцкае педагагічнае вучылішча. Паступіў на геаграфічны факультэт БДУ. Пасля яго сканчэння працаваў навуковым супрацоўнікам НДІ Эканомікі і арганізацыі сельгасвытворчасці Акадэміі сельскагаспадарчых навук БССР.

З сакавіка 1961 г. педагагічная і навуковая дзейнасць Жмойдзяка Р. А. звязана з Белдзяржуніверсітэтам, дзе ён прайшоў шлях ад асістэнта да прафесара. З 1971 па 1983 г. быў намеснікам дэкана, а з 1983 па 1998 г. — дэкан геаграфічнага факультэта. Адначасова, з 1980 па 2003 г. — загадчык кафедры геадэзіі і картаграфіі.

У 1968 абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму «Спецыялізацыя і размяшчэнне сельскай гаспадаркі Мінскай вобласці». У 1989 яму было прысвоена званне прафесара.

Р. А. Жмойдзяк прымаў актыўны ўдзел у грамадскім жыцці ўніверсітэта — член Прэзідыума і секцыі картаграфіі навучальна-метадычнага аб’яднання па геаграфічнай адукацыі ўніверсітэтаў СССР, член рэдкалегіі часопісаў «Вестник БГУ» і «Падарожнік».

У 1996 годзе Р. А. Жмойдзяк абраны членам-карэспандэнтам Міжнароднай Акадэміі навук экалогіі і бяспекі жыццядзейнасці (МАНЭБ).

Навуковая і педагагічная дзейнасць

Вучоны

Навуковыя інтарэсы Расціслава Афанасьевіча звязаныя з праблемамі картаграфавання сельскагаспадарчай вытворчасці, дынамікі сельскага рассялення, сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі, экалагічнага картаграфавання і інш. У рамках дзяржаўнай праграмы фундаментальных работ кіраваў даследаваннямі па дынаміцы рэльефу асушаных тэрыторый і яе ўплыву на водны рэжым і глебавы покрыў.

Шмат увагі надаваў выданню картаграфічнай прадукцыі. Пад яго кіраўніцтвам былі створаны карты люднасці населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь, карты па адукацыі, культуры, ахове здароўя, бытавому абслугоўванню і гандлю. Былі выпушчаныя вучэбна-геаграфічныя атласы, а таксама шэраг насценных навучальных карт для агульнаадукацыйных устаноў, у тым ліку Фізіка-геаграфічная карта Беларусі і карта Насельніцтва Беларусі маштабаў 1:5 000 000. Удзельнічаў у падрыхтоўцы і выданні Нацыянальнага атласа Беларусі.

Педагог

Распрацаваў шэраг агульных і спецыяльных курсаў па тапаграфіі і картаграфіі, фізіка-геаграфічнаму картаграфаванню, сацыяльна-эканамічнаму картаграфаванню, атласнаму картаграфаванню, тапаграфічнаму і картаграфічнаму чарчэнню, уводзінам ў геаграфічную спецыяльнасць, уводзінам ў касмааэракартаграфію.

Праводзіў лекцыйныя заняткі па картаграфіі ў Ягелонскім універсітэце Польскай Рэспублікі (горад Кракаў).

З’яўляецца кіраўніком абароненых кандыдацкіх дысертацый, сааўтарам шэрагу тыпавых праграм факультэта і Адукацыйнага стандарту РБ па вышэйшай адукацыі для геаграфічных спецыяльнасцей.

Пры яго ўдзеле на геаграфічным факультэце БДУ адкрыты новыя спецыялізацыі, кафедры, навукова-даследчыя лабараторыі, вучэбна-навуковая геаграфічная станцыя «Заходняя Бярэзіна» ў Валожынскім раёне.

Удзел у грамадскім жыцці

Прызнанне заслуг

За значны ўнёсак у развіццё геаграфічнай навукі, падрыхтоўку кваліфікаваных спецыялістаў — географаў-картографаў, прапаганду геаграфічных ведаў Р. А. Жмойдзяк узнагароджаны Ганаровай граматай Вярхоўнага Савета БССР, нагрудным знакам Мінвну СССР «За отличные успехи в работе», знакам «Отличник картографии» Галоўнага ўпраўлення геадэзіі і картаграфіі пры Савеце Міністраў СССР, граматай XXііі Міжнароднага геаграфічнага кангрэса, ганаровымі граматамі і медалём Геаграфічнага таварыства СССР і інш. У 1992 г. прафесару Р. А. Жмойдзяку прысвоена ганаровае званне «Заслужаны работнік народнай адукацыі Рэспублікі Беларусь».

Зноскі

  1. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1998. — Т. 6: Дадаізм — Застава.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (21):
Катэгорыя·Дэканы факультэта геаграфіі і геаінфарматыкі БДУ
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Выпускнікі геаграфічнага факультэта БДУ
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Слонімскім павеце (1920—1940)
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Выкладчыкі геаграфічнага факультэта БДУ
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Узнагароджаныя Ганаровай граматай Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1936 годзе
Катэгорыя·Памерлі 12 студзеня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Баранавіцкім раёне
Катэгорыя·Нарадзіліся 24 снежня
Катэгорыя·Географы Беларусі
Катэгорыя·Картографы Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Памерлі ў 2018 годзе