wd wp Пошук:

Уладзімір Якаўлевіч Навуменка

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Навуменка. Уладзімір Якаўлевіч Наву́менка[1] (6 лютага 193212 лютага 2005[2]) — вучоны ў галіне эканамічнай геаграфіі і педагог, кандыдат геаграфічных навук (1974), прафесар (1990), Заслужаны работнік вышэйшай школы БССР (1982).

Біяграфія

Нарадзіўся ў вёсцы Васілевічы (сучасны горад у Рэчыцкім раёне Гомельскай вобласці Беларусі). Скончыў сярэднюю школу і паступіў вучыцца на геолага-геаграфічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, на аддзяленне фізічнай геаграфіі. З 1957 года працаваў у Брэсцкім дзяржаўным педагагічным інстытуце імя А. С. Пушкіна выкладчыкам на кафедры батанікі і геаграфіі. У 1960—1965 гадах займаў пасаду дэкана факультэта, у 1966—1994 гадах — прарэктара па завочнаму навучанню[2]. У 1974 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму «Структурные и территориальные различия в сельском хозяйстве Брестской области»[2]. З мая 1994 года У. Я. Навуменка на пасадзе прарэктара вучэбнай рабоце і сацыяльна-эканамічным пытанням Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта, адначасова са снежня 1994 года — загадчык кафедры геаграфіі Беларусі[2].

Навуковая і грамадская дзейнасць

Навуковыя працы па па гісторыі, прыродзе і гаспадарцы Беларусі. Займаўся У. Я. Навуменка і пытаннямі геаграфічнай адукацыі ў школах, педагагічных і прафесійных вучылішчах. Яго артыкулы ўвайшлі ў «Хрестоматию по географии Белорусской ССР» (1977), «Хрестоматию по экономической географии БССР» (1991), энцыклапедычны даведнік школьніка «Геаграфія Беларусі» (1992) і інш.

Сярод апублікаванага таксама:

У 1968 годзе У. Я. Навуменка быў абраны старшынёй Брэсцкага аддзялення Геаграфічнага таварыства БССР. Быў старшынёй Брэсцкага абласнога педагагічнага таварыства, у 1972—1986 гг. членам Беларускага рэспубліканскага камітэта прафсаюза работнікаў адукацыі, вышэйшай школы і навуковых устаноў.

Узнагароды

Зноскі

  1. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2000. — Т. 11: Мугір — Паліклініка.
  2. 1 2 3 4 Науменко Владимир Яковлевич(руск.)  // Сайт геаграфічнага факультэта Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (23):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Географы Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Географы СССР
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі 12 лютага
Катэгорыя·Заслужаныя работнікі вышэйшай школы БССР
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Кандыдаты геаграфічных навук
Катэгорыя·Выкладчыкі Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Васілевічах
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Члены Беларускага геаграфічнага таварыства
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1932 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 6 лютага
Катэгорыя·Памерлі ў 2005 годзе
Катэгорыя·Выпускнікі геаграфічнага факультэта БДУ
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў