wd wp Пошук:

Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт імя А. С. Пушкіна

Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт імя А. С. Пушкіна (БрДУ імя А. С. Пушкіна) — вышэйшая навучальная ўстанова ў г. Брэсце.

Гісторыя

Установа адукацыі Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт імя А. С. Пушкіна (БрДУ імя А. С. Пушкіна) — найстарэйшая ВНУ Брэстчыны. Будынак Педагагічнага інстытута імя Пушкіна ўзведзены па праекце архітэктараў Р. Будзько, А. Казюкова, С. Палешчука, І. Карвата[1]. У 1995 годзе ён быў ператвораны ва ўніверсітэт з Брэсцкага дзяржаўнага педагагічнага інстытута імя А. С. Пушкіна, заснаванага на базе Брэсцкага настаўніцкага інстытута (існаваў у 1945—1950 гг.). У цяперашні час навучанне вядзецца па трох профілях: навуковаму, гуманітарнаму і педагагічнаму. На 52 кафедрах універсітэта працуюць каля 560 выкладчыкаў, сярод якіх 20 дактароў навук і прафесараў, 240 кандыдатаў навук і дацэнтаў.

Структура

У структуры ўніверсітэта 9 факультэтаў:

Для паступлення ва ўніверсітэт неабходна паспяхова здаць цэнтралізаванае тэставанне. Дзейнічае бакалаўрыят, магістратура і аспірантура. Дзейнічае Савет па абароне кандыдацкіх дысертацый. Ва ўніверсітэце працуе рэдакцыйна-выдавецкі аддзел. Выдаецца газета «Брэсцкі ўніверсітэт», навукова-тэарэтычны часопіс «Веснік Брэсцкага ўніверсітэта», Электронныя вучэбныя выданні выкладчыкаў.

Студэнцкі гарадок

Студэнцкі гарадок створаны ў 2004 годзе. У склад студэнцкага гарадка ўваходзяць інтэрнат № 1 (вул. Леніна, 68), інтэрнат № 2 (вул. Дзяржынскага, 3), інтэрнат № 3 (вул. Смірнова, 17), інтэрнат № 4 (корпус № 1) (вул. Пушкінская, 100), інтэрнат № 4 (корпус № 2) (вул. Пушкінская, 100)[2].

Кафедра класічнай і сучаснай іншаземнай філалогіі

Падляшская акадэмія ў Польшчы, з якой супрацоўнічала Кафедра класічнай і сучаснай іншаземнай філалогіі БрДУ

У 1990-я гады Саюз палякаў на Беларусі стараўся, каб на Брэсцкім дзяржаўным унівесітэце была створана спецыяльнасць польская філалогія. Пасля некалькі гадоў высілку з боку арганізацыі ў акадэмічным годзе 1996/1997 на філалагічным факультэце БрДУ была заснавана спецыйнальнасць руска-польская філалогія, а ў 2000 годзе — беларуска-польская філалогія. 20 верасня 1999 года на тым самым факультэце была створана Кафедра класічнай і сучаснай іншаземнай філалогіі, у склад якой уваходзілі секцыі: паланістыкі, украіністыкі, сусветнай літаратуры і класічнай літаратуры. Задачы кіраўніцы кафедры ад пачатку яе існавання споўняла дац. др Гелена Ківако, а выкладчыцамі былі: мгр Анна Дайліда, дац. др Тамара Кабот, мгр Тамара Карцелева і мгр Наталля Карнейчык. У рамках секцыі паланістыкі выкладалася: польскую мову, метадыку польскай мовы, тэорыю і практыку перакладу, гісторыю польскай літаратуры з Сярэднявечча да сучаснасці, метадыку польскай літаратуры, стылістыку і культуру польскай мовы, гістарычную граматыку польскай мовы, гісторыю Польшчы, польскую фалькларыстыку, гісторыю польскай культуры, польскую літаратуру для дзяцей і моладзі, польскае краязнаўства. У рамках праграмы заняткаў студэнтаў паланістыкі прадказвалася практыкі: краязнаўчыя (Жэшаў, Бяла Падляска), моўныя (Седльцы), навукова-метадычныя (Люблін), а таксама для студэнтаў 5. курсу настаўніцкія практыкі ў ліцэі і двух гімназыях у Брэсце і ў сярэдняй школе ў Кобрыне[3].

Падчас свайго існавання папулярнаць спецыяльнасці звязаных з польскай філалогяй пастайянна ўзрастала. Каб на іх патрапіць, арганізаваліся паступоўчыя іспыты. У 2000 годзе пачала на ніх вавуку 37 новых студэнтаў, калі колькасць жадаючых была на 5 разоў большая. Агулам у акадэмічным годзе 2000/2001 на абыдву спецыяльнасцях студыявала каля 140 асоб, з чаго 95 % — беларусы. У гадах 2001 і 2002 за спецыяльнасцей выйшло 29 выпускнікаў, з якіх 20 % пачала працу як настаўнікі польскай мовы[3].

Працоўнікі секцыі паланістыкі Кафедры класічнай і сучаснай іншаземнай філалогіі супрацоўнічалі за шматлікімі БНУ на тэрыторыі Польшчы: Падляшскай акадэміяй у Седльцах, Універсітэтам у Беластоку, Універсітэтам Марыі Кюры-Складоўскай у Любліне. Дзякуй супрацоўніцтву з прадстаўнікамі акадэміі ў Седльцах студэнты паланістыкі маглі ўдзельнічаць у моўных практыках, штогадовай Летняй школе польскай мовы і шматлікіх навуковых канферэнцыях. Польскі бок дапамагаў таксама перадаючы падтручнікі і ўстройствы, якія дапамагалі весці заняткі. Секцыю паланістыкі падтрымоўвалі таксама працоўнікі Генеральнага кансулята Рэспублікі Польшча ў Брэсце, кансулы: Томаш Кліманскі, Рамуальд Кунат і Анджэй Кухарчук. Паводле Агнешкі Грэндзік-Радзяк, дзякуй гэтай дапамозе секцыя паланістыкі дасягала добрых вынікаў навучання[3].

Рэктары

Вядомыя выпускнікі

Зноскі

  1. Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др.. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)
  2. Студенческий городок
  3. 1 2 3 Język polski na uczelniach białoruskich. // Oświata…. — С. 341–342.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Універсітэты паводле алфавіта
Катэгорыя·Аб’екты, названыя ў гонар Аляксандра Пушкіна
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт імя А. С. Пушкіна
Катэгорыя·Навучальныя ўстановы, заснаваныя ў 1995 годзе
Катэгорыя·Будынкі і збудаванні Рыгора Будзько
Катэгорыя·Універсітэты Брэста