Уладзімір Тэадоравіч Співакоў (руск.: Владимир Теодорович Спиваков; нар. 12 верасня 1944, Чэрнікаўск, Башкірская АССР) — савецкі і расійскі дырыжор і скрыпач, мастацкі кіраўнік і галоўны дырыжор Нацыянальнага філарманічнага аркестра Расіі і Дзяржаўнага камернага аркестра «Віртуозы Масквы», прэзідэнт Маскоўскага міжнароднага Дома музыкі. Народны артыст СССР (1990). Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР (1989).
У верасні 2020 года падпісаў ліст у падтрымку акцый пратэсту ў Беларусі ў сувязі з фальсіфікацыяй прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі 2020 года[1].