wd wp Пошук:

Уладзімір Мінавіч Мазго

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Мазго. Уладзімір Мінавіч Мазго (нар. 5 сакавіка 1959, г. п. Зэльва, Гродзенская вобласць) — беларускі паэт .

Біяграфія

Нарадзіўся 5 сакавіка 1959 года ў гарадскім пасёлку Зэльва Гродзенскай вобласці. У 1964—1968 гадах разам з бацькамі жыў у Кемераўскай вобласці. У 1976 годзе паступіў на філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (скончыў завочна ў 1985 годзе). Служыў у Савецкай Арміі (1979—1981), быў карэспандэнтам шматтыражнай газеты «Інтэграл», супрацоўнікам рэдакцыі літаратурна-драматычных праграм Беларускага тэлебачання.

У 1984—2002 гадах быў рэдактарам, загадчыкам рэдакцыі літаратуры для малодшага школьнага ўзросту выдавецтва «Юнацтва». Затым працаваў у выдавецтве «Мастацкая_літаратура», у часопісах «Вясёлка», «Полымя». З 2014 года — намеснік галоўнага рэдактара часопіса «Нёман».

Творчасць

Друкавацца пачаў у 1972 годзе ў зэльвенскай раённай газеце «Праца».

У школьныя гады выступаў на старонках рэспубліканскага друку (газеты «Піянер Беларусі», «Чырвоная змена», «Знамя юности», «Літаратура і мастацтва», часопісы «Бярозка», «Вожык», «Маладосць»).

Аўтар паэтычных кніг «Пад спеў крыніц» (1982), «Вершаліна» (1987), «Марафон» (1992), «Анёл нябесны» (2007), «Сакавіны» (2012, паэзія і проза), «У нябёсах вясны» (2013, выбраныя творы).

Выдаў кнігі для дзяцей «Калі спрачаюцца маланкі» (1989), «Суседзі па сусвеце» (1994), «Смехапад» (1999), «Прыгоды марахода» (2002), «Цуда-вуда» (2008), «Таямнічая планета» (2008), «Лепшыя сябры» (2012), «Загадкавая азбука» (2012), «Адвечныя скарбы Радзімы» (2013), «Адкрывай свой родны край» (2013), «Завітала ў госці казка» (2014), «Слоны с Луны» (2014, пераклад з беларускай), «Вавёркі лушчаць зоркі» (2019).

Асобныя творы перакладзены на рускую, англійскую, таджыкскую, чувашскую і іншыя мовы.

Аўтар слоў многіх папулярных песень, што ўвайшлі ў рэпертуар зорак беларускай эстрады: Іны Афанасьевай, Анатоля Ярмоленкі, Алесі, Ядвігі Паплаўскай і Аляксандра Ціхановіча, Валерыя Дайнекі, Якава Навуменкі, Ірыны Дарафеевай, Алега Цівунова, Андрэя Хлястова, Дзмітрыя Качароўскага, Алены Саўленайтэ, Наталлі Бярнацкай, Валерыя Разанава, ансамбляў «Сябры», «Бяседа» (песні «Варажба», «Дачнікі», «Вербніца», «Святло вачэй», «Косы твае», «Мне ўсё верыцца», «Гадзіна пік», «Вечарынка», «Чараўніца ёлка», «Купальская» і інш.). Яго вершы сталі песнямі дзякуючы кампазітарам Алегу Елісеенкаву, Эдуарду Ханку, Леаніду Захлеўнаму, Уладзіміру Будніку, Валерыю Іванову, Мікалаю Сацуру, Зміцеру Яўтуховічу, Паўлу Яроменку, Дзмітрыю Даўгалёву і інш. Песні гучалі на міжнародным фестывалі мастацтваў «Славянскі базар» у Віцебску, нацыянальным фестывалі песні і паэзіі «Маладзечна», міжнародных фестывалях у Вільнюсе і Беластоку.

Прэміі і ўзнагароды

Зноскі

  1. 1 2 3 4 5 6 (unspecified title) Праверана 21 лістапада 2021.
  2. Почетные граждане. Зельвенский районный исполнительный комитет Архівавана 28 кастрычніка 2020.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (24):
Катэгорыя·Выпускнікі філалагічнага факультэта БДУ
Катэгорыя·Выдатнікі друку Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся 5 сакавіка
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1959 годзе
Катэгорыя·Беларускамоўныя паэты
Катэгорыя·Паэты Беларусі
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём Францыска Скарыны
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Зэльве
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Супрацоўнікі часопіса «Вясёлка»
Катэгорыя·Ганаровыя грамадзяне Зэльвенскага раёна
Катэгорыя·Паэты XX стагоддзя
Катэгорыя·Супрацоўнікі выдавецтва «Мастацкая літаратура»
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі «Залаты Купідон»
Катэгорыя·Паэты СССР
Катэгорыя·Супрацоўнікі выдавецтва «Юнацтва»
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі
Катэгорыя·Супрацоўнікі часопіса «Полымя»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Супрацоўнікі часопіса «Нёман»
Катэгорыя·Паэты XXI стагоддзя
Катэгорыя·Паэты паводле алфавіта