wd wp Пошук:

Валерый Кірылавіч Іваноў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Іваноў. Валерый Кірылавіч Іваноў (4 студзеня 1948, Глуск — 15 кастрычніка 2020) — беларускі кампазітар, педагог. Заслужаны дзеяч мастацтваў Беларускай ССР (1988), Народны артыст Рэспублікі Беларусь (1998).

Біяграфічныя звесткі

Нарадзіўся ў Глуску. Закончыў глускую сярэднюю і музычную школы, музычнае вучылішча, Беларускую кансерваторыю (1975) класа кампазіцыі дацэнта П. Падкавырава. З 1977 выкладае ў Беларускай акадэміі музыкі. З 2009 прафесар у Інстытуце сучасных ведаў імя А. М. Шырокава ў Мінску.

Член Саюза кампазітараў Беларусі з 1977. Жыў у Мінску. Памёр на 73-м годзе жыцця.

Творчасць

Кампазітарскую дзейнасць пачаў з лірычных песень. Найбольш вядомыя: цыкл песен-балад «Будзьце абавязку верныя»; песні «Пахне чабор», «Тапаліны звон», «Гуляць дык гуляць», «Раз ды разок…», «Ты ды я ды мы с табой», «Каханая» і інш. на вершы беларускіх паэтаў. Сярод іншых твораў вакальна-сімфанічная паэма «Элегія аб чацвёртай бярозе» на вершы М. Танка (1976), 2 сімфоніі (1974, 1980), сімфанічная паэма «Прысвячэнне старому гораду» (1979), 2 канцэрты ў т.л. для трубы з аркестрам (1992); цыкл музычных карцін «Зямля бацькоў» (1977—1981); драматычная паэма «Сымон-музыка» для аркестра народных інструментаў (1983); п’есы для цымбальнага, у т.л. «Спеў дуброў» (1978), эстраднага аркестраў, музыка для тэатр. і радыёпастановак, кіна- і тэлефільмаў.

Прэміі і ўзнагароды

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (21):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Члены Беларускага саюза кампазітараў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1948 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Нарадзіліся 4 студзеня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Глуску
Катэгорыя·Памерлі 15 кастрычніка
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі Ленінскага камсамола БССР
Катэгорыя·Выпускнікі Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі
Катэгорыя·Выкладчыкі Інстытута сучасных ведаў імя А. М. Шырокава
Катэгорыя·Артыкулы пра асоб без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Ганаровыя грамадзяне Глуска
Катэгорыя·Заслужаныя дзеячы мастацтваў Беларускай ССР
Катэгорыя·Памерлі ў 2020 годзе
Катэгорыя·Кампазітары Беларусі
Катэгорыя·Выкладчыкі Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі
Катэгорыя·Народныя артысты Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула