Уладзімір Вольфавіч Жырыноўскі (руск.: Влади́мир Во́льфович Жирино́вский; прозвішча пры нараджэнні і да паўналецця — Эйдэльштэйн; 25 красавіка 1946, Алма-Ата, Казахская ССР — 6 красавіка 2022, Масква) — расійскі палітычны дзеяч, намеснік Старшыні Дзяржаўнай думы (з 2000 года). Старшыня Ліберальна-дэмакратычнай партыі Савецкага саюза (ЛДПСС), старшыня Ліберальна-дэмакратычнай партыі Расіі (ЛДПР) (1992—2022), член Парламенцкай асамблеі Савета Еўропы (1996—2008). Удзельнік чатырох прэзідэнцкіх выбараў у Расіі ў 1991—2008 гадах, дэпутат Дзяржаўнай думы Федэральнага збору Расійскай федэрацыі І-VIII скліканняў.
Вучыўся ў:
Праца:
У 1983—1990 гадах — юрысконсульт, затым кіраўнік юрыдычнага аддзела ў выдавецтве «Свет».
Загадам міністра абароны ад 27 сакавіка 1995 годзе яму прысвоена воінскае званне падпалкоўнік запасу.
На прэзідэнцкіх выбарах 2000 года за Жырыноўскага прагаласавала больш за 2 млн выбаршчыкаў.
25 сакавіка 2022 года шэраг СМІ паведаміў пра смерць Жырыноўскага[8], аднак неўзабаве інфармацыя была абвергнутая[9].
Памёр 6 красавіка 2022 года ў Маскве[10]. Пахаваны на Новадзявочых могілках[11].
З 1971 года быў жанаты з Галінай Аляксандраўнай Лебедзевай, меў сына. Галіна Лебедзева — урач, кандыдат біялагічных навук. Па словах Жырыноўскага, у 1978 годзе яны развяліся і з тых часоў іх звязвае царкоўны шлюб. У 1993 годзе Жырыноўскія на сваім сярэбным вяселлі бралі шлюб у праваслаўнай царкве.
Старэйшы сын Ігар Уладзіміравіч Лебедзеў нарадзіўся ў 1972 годзе. Мае юрыдычную адукацыю (Юрыдычная акадэмія). У студзені 2000 года абраны старшынёй суполкі ЛДПР у Дзяржаўнай Думе трэцяга склікання. У Дзярждуму абраны па спісе «Блока Жырыноўскага». Да абрання ў Думу працаваў у Міністэрстве працы і сацыяльнага развіцця РФ на пасадзе дарадцы міністра (Сяргея Калашнікава, былога сябра суполкі ЛДПР у Дзярждуме другога склікання).
Унукі-блізняты Аляксандр і Сяргей (нар. 1998), вучацца ў пансіёне пры МДУ.
З лета 2013 года Жырыноўскі з’яўляўся траваедам. У лістападзе 2013 г. ён заявіў аб тым, што члены ЛДПР паступова пяройдуць на травяную ежу, бо мяса вельмі шкодзіць здароўю.
11 красавіка 2016 года ў Маскве ўсталявалі помнік Уладзіміру Жырыноўскаму. Скульптуру вырабіў Зураб Цэрэтэлі. Постаць вышынёй больш за тры метры ўсталявалі ў двары Інстытута сусветных цывілізацый, заснаванага Жырыноўскім.
Быў унесены ў Чорны спіс Еўрасаюза 12 верасня 2014 года[12]. Савет Еўрапейскага саюза адзначыў, што як член Савета Дзярждумы, старшыня партыі ЛДПР Жырыноўскі актыўна падтрымаў размяшчэнне расійскіх узброеных сіл ва Украіне і анэксію Крыма; актыўна выступаючы за падзел Украіны, ад імя партыі падпісаў пагадненне з «Данецкай Народнай Рэспублікай»[13]. Быў унесены і ў санкцыйны спіс Канады 28 красавіка 2014 года[14].