wd wp Пошук:

Уладзімір Васілевіч Макараў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Макараў. Уладзімір Васілевіч Макараў (21 лістапада 1928, Цвер, РСФСР — 2019) — мовазнавец, спецыяліст у галіне раманскага мовазнаўства. Доктар філалагічных навук (1973), прафесар (1974)[1].

Біяграфія

Нарадзіўся 21 лістапада 1928 года ў горадзе Цвер ў сям’і рабочага. У 1949 году скончыў аддзяленне французскай мовы факультэта замежных моў Калінінскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута імя М. І. Калініна. У 1954 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму «Прафесійна-вытворчая лексіка ў раманах Э.Золя». У 1959 годзе яму было прысвоена вучонае званне дацэнта кафедры французскай мовы.

Для больш глыбокага вывучэння малдаўскай (румынскай) мовы ў 1962 годзе разам з сям’ёй пераязджае на месца жыхарства ў Малдову, горад Бельцы. Тут на працягу двух гадоў працуе ў якасці загадчыка кафедры французскай мовы на факультэце замежных моў Бельскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута ім. Алека Русо.

У 1964 годзе Уладзіміра Васілевіча запрашаюць на працу ў якасці прарэктара па навуковай рабоце ў Мінскі дзяржаўны педагагічны інстытут замежных моў (МДПІ). Па просьбе рэктара Фрола Парфіравіча Шмыгава Уладзімір Васільевіч сумяшчае працу прарэктара з загадваннем кафедры іспанскай мовы і з арганізацыяй факультэта іспанскай мовы.

У 1973 годзе паспяхова абараніў доктарскую дысертацыю на тэму «Да праблемы лексіка-семантычнай дыферэнцыяцыі раманскіх моў» ў Маскоўскім дзяржаўным універсітэце імя М. В. Ламаносава. У 1974 годзе яму было прысвоена вучонае званне прафесара кафедры «Лексікалогія іспанскай мовы» МДПІ.

У 1974 годзе У. В. Макараў пераходзіць на працу ў якасці прафесара кафедры замежных моў у Мінскі дзяржаўны педагагічны інстытут імя А. М. Горкага.

З 1978 па 1984 гады працуе Пастаянным прадстаўніком Беларускай ССР пры Арганізацыі Аб’яднаных Нацый па пытаннях адукацы, навукі і культуры пры ЮНЕСКА (Парыж, Францыя), працягваючы займацца навуковай працай.

У 1984 годзе працуе на пасадзе прафесара на кафедры «Агульнае і славянскае мовазнаўства» у Беларускім дзяржаўным універсітэце імя У. І. Леніна (БДУ). У 1988 годзе абраны загадчыкам кафедры рускай мовы як замежнай (БДУ).

У 1990 годзе ўпершыню ў Беларусі праходзяць выбары рэктараў ВНУ калектывамі студэнтаў і выкладчыкаў, і на пасаду рэктара МДПІ быў абраны Уладзімір Васільевіч Макараў. За час працы ім быў створаны вучоны савет па абароне доктарскіх дысертацый, актывізавана работа па падрыхтоўцы навуковых кадраў, арганізуюцца стажыроўкі выкладчыкаў інстытута за мяжой. У 1993 годзе інстытуту прысвойваецца статус універсітэта з перайменаваннем ў Мінскі дзяржаўны лінгвістычны універсітэт (МДЛУ).

У 1995 годзе ў сувязі са сканчэннем тэрміну абрання на пост рэктара прызначаецца на пасаду прафесара кафедры лексікалогіі французскай мовы факультэта французскай мовы МДЛУ.

У 2013 годзе завяршае працоўную дзейнасць у сувязі з выхадам на пенсію, а ў 2018 годзе па запрашэнні рэктарата МДЛУ аднаўляе працу па кіраўніцтву дыпломамі і дысертацыямі студэнтаў, магістрантаў і аспірантаў.

Зноскі

  1. http://unicat.nlb.by/scient/pls/dict.prn_ref?tu=e&tq=v0&name_view=va_all&a001=BY-NLB-ar738871&strq=l_siz=20

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (18):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Выкладчыкі Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Артыкулы пра асоб без альма-матар
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1928 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Цверы
Катэгорыя·Рэктары Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся 21 лістапада
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Памерлі ў 2019 годзе