wd wp Пошук:

Уладзімір Іванавіч Тубеліс

Уладзімір Іванавіч Тубеліс (28 кастрычніка 1911, Віцебск — 1955) — дзяржаўны і грамадскі дзеяч, удзельнік партызанскага руху на тэрыторыі Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Член КПСС (з 1939).

Біяграфія

Нарадзіўся ў сям’і рабочага. У 1921 годзе сям’я пераехала ў Сенненскі раён Віцебскай вобласці. У дзесяцігадовым узросце пачаў батрачыць у кулака. У 1929 годзе сям’я ўступіла ў калгас. З 1928 года па 1930 год вучыўся ў цэнтральнай школе ВЛКСМ г. Свярдлоўска. З 1931 года па 1939 год працаваў на кіруючых пасадах партыйных і савецкіх органаў.

У 1939 годзе пасля ўз’яднання Заходняй Беларусі з БССР камандзіраваны на работу ў Вілейскую вобласць начальнікам абласнога аддзела будматэрыялаў. З 1940 года да чэрвеня 1941 года — інструктар Вілейскага абкама КПБ. У маі 1942 годзе накіраваны ў тыл ворага камісарам партызанскай брыгады імя Гастэлы, якая кантралявала тэрыторыю Ашмянскага раёна. Адначасова з’яўляўся сакратаром падпольнага Ашмянскага РК КПБ.

Пасля вызвалення Ашмянскага раёна ад нямецкіх войск працаваў сакратаром Ашмянскага РК КПБ (1944—1949). Пасля вучыўся ў Мінскай рэспубліканскай партшколе пры ЦК КПБ, працаваў на кіруючых пасадах партыйных і дзяржаўных устаноў. Дэпутат Вярхоўнага Совета БССР (1947—1951).

Імем Тубеліса названа адна з вуліц г. Ашмяны.

Узнагароды

Узнагароджны ордэнам Айчыннай вайны 1-й ступені, медалямі «Партызану Айчыннай вайны 1-й і 2-й ступені», «За перамогу над фашысцкай Германіяй», ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Члены КПСС
Катэгорыя·Выпускнікі Мінскай вышэйшай партыйнай школы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Віцебску
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1911 годзе
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Айчыннай вайны I ступені
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Постаці Ашмянскага раёна
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Памерлі ў 1955 годзе
Катэгорыя·Партызаны Вялікай Айчыннай вайны
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
Катэгорыя·Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 2-га склікання
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся 28 кастрычніка
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»