wd wp Пошук:

Партызанская брыгада імя М. Ф. Гастэлы

Партызанская брыгада імя М. Ф. Гастэлыпартызанская брыгада, створаная ў верасні 1943 года на базе атрадаў С. А. Кальцова (пазней імя Заслонава, створаны ў лютым 1943 года), А. С. Арлоўскага (пазней імя А. В. Бачкова, арганізаваны ў жніўні 1943) і імя Шчорса (арганізаваны ў жніўні 1943 у партызанскай брыгадзе «Народныя мсціўцы» імя В. Т. Варанянскага. Брыгада дзейнічала на акупіраванай тэрыторыі Шаркаўшчынскага, Пастаўскага, Ашмянскага, Смаргонскага, Астравецкага раёнаў. 8 ліпеня 1944 года брыгада (364 партызаны, 4 атрады) злучылася з Чырвонай Арміяй.

Склад

На момант злучэння з Чырвонай Арміяй у склад брыгады ўваходзілі:

Камандаванне

Камандзір

Камісары

Начальнікі штаба

Гісторыя

Партызаны праводзілі аперацыі на чыгуначных участках ДаўгаўпілсВільнюс, ПолацкМаладзечна, Маладзечна — Вільнюс, ШаркаўшчынаШвенчоніс — Вільнюс. У маі 1943 года вялі баі з карнікамі каля вёскі Ласіца Дунілавіцкага раёна, у верасні правялі засадныя баі, захапілі трафеі каля вёскі Варапаева. У ноч на 5 жніўня на чыгуначным участку ГудагайСмаргонь падарвалі больш за 670 рэек.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Савецкія партызанскія злучэнні, брыгады і атрады на акупіраванай тэрыторыі Беларусі (1941—1944)
Катэгорыя·З’явіліся ў 1943 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Зніклі ў 1944 годзе