wd wp Пошук:

Угу Алмейда

.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Алмейда. У́гу Міге́л Перэ́йра ды Алме́йда[4] (парт.: Hugo Miguel Pereira de Almeida; нар. 23 мая 1984, Фігейра-да-Фош, Партугалія) — партугальскі футбаліст, нападнік клуба «Акадэміка» з Каімбры і былы ігрок нацыянальнай зборнай Партугаліі. Пасля няўдалай спробы зацвердзіцца ў складзе «Порту», пэўны час правёў у арэндах у розных клубах, аднак зрабіў сабе імя, выступаючы ў Германіі за «Вердэр», дзе ён гуляў на працягу чатырох сезонаў.

Кар’ера

«Порту»

Прафесійная кар’ера Угу пачалася ў клубе «Порту». Свой дэбютны ў партугальскім чэмпіянаце матч за «Порту» Алмейда правёў 21 верасня 2003 года ў гульне супраць «Бенфікі», аднак правёў на полі толькі каля 3 хвілін. Нягледзячы на ​​няздольнасць замацавацца ў асноўным складзе «Порту», ​​малады нападнік працягваў гуляць у клубах «Лейрыя» і «Буавішта» на правах арэнды.

Алмейда вярнуўся ў «Порту» ў сезоне 2005/06, тады ён стаў важнай часткай каманды, якая перамагла ў тым жа годзе ў нацыянальным чэмпіянаце. У Лізе чэмпіёнаў УЕФА таго сезону Угу больш за ўсё запомніўся сваім голам-прыгажуном са штрафнога з 35 метраў у браму міланскага «Інтэра» на Сан-Сіра[5], тым не менш прайграным партугальцамі з лікам 1:2.

«Вердэр»

З прыходам у жніўні 2007 года форвардаў Эдгара і Эрнеста Фар’яса ў «Порту» рэзка ўзрасла канкурэнцыя ў нападзе, з прычыны чаго Угу вырашыў пакінуць партугальскі клуб і падпісаў кантракт з брэменскім «Вердэрам»[6], з якім правёў папярэдні сезон на правах арэнды. Нямецкаму клуба тады патрабаваўся нападнік, бо лідар нападаў Міраслаў Клозэ перайшоў у «Баварыю», дзякуючы гэтаму шанцы Алмейды зайграць у «Вердэры» былі вельмі добрымі.

«Бешыкташ»

24 снежня 2010 года Угу перайшоў у турэцкі «Бешыкташ», падпісаўшы кантракт на 3,5 гады[7]. Сума трансферу склала 2 млн еўра[8].

Познія гады

У 2014 годзе Угу выступаў за італьянскую «Чэзену», пасля гуляў у Расіі за «Кубань» і «Анжы». У студзені 2016 года, разарваўшы кантракт з махачкалінскім клубам, стаў іграком «Гановера 96»[9]. У ліпені 2016 года, пасля вылету «Гановера» з Бундэслігі, у якасці свабоднага агента перайшоў у афінскі АЕК[10]. У жніўні 2017 года разарваў кантракт з АЕКам і стаў іграком спліцкага «Хайдука»[11].

У ліпені 2018 года вярнуўся ў Партугалію, далучыўшыся да «Акадэмікі» з Каімбры.

Міжнародная кар’ера

Алмейда гуляў на ўсіх узроўнях партугальскай зборнай, гэта значыць ад зборнай ад 15 гадоў да асноўнай.

Свой поўны дэбют ён зрабіў 18 лютага 2004 года ў таварыскім матчы супраць зборнай Англіі, які скончыўся з лікам 1:1. Алмейда быў прызваны ў зборную на адборачныя матчы да чэмпіянату Еўропы 2008. У матчы супраць зборнай Азербайджана ён забіў свой ​​першы гол за зборную.

Дасягненні

«Порту»:

«Вердэр»:

«Бешыкташ»:

Зноскі

  1. Hugo Almeida // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. HUGO ALMEIDA miguel pereira // Base de Datos del Futbol Argentino
  3. Hugo Miguel Pereira de Almeida // AsMadrid: Grupo PRISA, 1967.
  4. Напісанне ў адпаведнасці з партугальска-беларускай практычнай транскрыпцыяй
  5. Гол-красавец Уго Алмейды Архівавана 12 кастрычніка 2014.. metacafe.com
  6. Алмейда перешел в «Вердер». sportbox.ru
  7. Уго Алмейда подписал контракт с «Бешикташем» Архівавана 27 снежня 2010.. championat.ru
  8. «Бешикташ» заплатил «Вердеру» за Алмейду € 2 млн Архівавана 26 снежня 2010.. championat.ru
  9. Угу Алмейда подписал контракт с «Ганновером». by.tribuna.com
  10. Угу Алмейда подписал контракт с АЕК. by.tribuna.com
  11. «Хайдук» подписал Уго Алмейду. by.tribuna.com

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (24):
Катэгорыя·Ігракі ФК АЕК Афіны
Катэгорыя·Ігракі ФК Гановер 96
Катэгорыя·Ігракі ФК Уніян Лейрыя
Катэгорыя·Ігракі ФК Кубань Краснадар
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Футбалісты на летніх Алімпійскіх гульнях 2004 года
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Ігракі ФК Бешыкташ
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся 23 мая
Катэгорыя·Ігракі ФК Баавішта
Катэгорыя·Ігракі ФК Порту
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Футбалісты Партугаліі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1984 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў акрузе Каімбра
Катэгорыя·Ігракі ФК Вердэр
Катэгорыя·Ігракі ФК Анжы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Ігракі ФК Чэзена
Катэгорыя·Ігракі ФК Хайдук Спліт
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Ігракі ФК Акадэміка Каімбра
Катэгорыя·Ігракі зборнай Партугаліі па футболе