wd wp Пошук:

ФК Бешыкташ

«Бешыкташ» (турэцк.: Beşiktaş Profesyonel Futbol Takımı) — турэцкі футбольны клуб, які ўваходзіць у аднайменнае спартовае аб’яднанне «Бешыкташ». Ён грунтуецца ў Стамбуле ў гарадскім раёне Бешыкташ каля Басфора, бліз палаца Долмабахчэ. Гэта адзіны турэцкі клуб, на эмблеме якога намаляваны сцяг краіны, бо «Бешыкташ» 16 мая 1952 года выступаў у статусе нацыянальнай каманды супраць зборнай Грэцыі[1][2]. За гэта Турэцкая футбольная федэрацыя дазволіла «Бешыкташу» размясціць на эмблеме клуба выяву нацыянальнага сцяга. Колеры клуба: чорна-белыя.

Гісторыя

Раннія гады

«Бешыкташ» быў створаны ў 1903 годзе ў позні перыяд існавання Асманскай імперыі. Група з 22 маладых людзей сабраліся ў пэўны днень каб заняцца цялеснымі практыкаваннямі ў раёне Бешыкташ. Яны пачалі займаццца ўвосень 1902 года, у садзе маёнтка Асмана Пашы, які тады праходзіць службу ў медынскай гвардыі. Розныя спартыўныя мерапрыемствы, якімі займаліся маладыя людзі, уключалі ў сябе практыкаванні на турніку, паралельных брусах, барацьбу, цяжкую атлетыку і гімнастыку. Сярод удзельнікаў такі практыкаванняў былі сын Асман Пашы, Мехмет Шаміл і Хусейн Берэкет, і іншыя маладыя людзі. Султан Абдул-Хамід II меў тайных агентаў, якая хадзілі па горадзе, паведамляючы султану пра любыя мерапрыемствы і зборы, якія маглі несці палітычны характар. Гэтыя агенты даведаўшыся пра спартыўны гурт арыштавалі маладых людзей і павезлі ў паліцэйскі вучастак. Аднак напружаная сітуацыя хутка вырашылася, бо некаторыя з гэтых маладых людзей былі блізкія да палацавых афіцэраў.

Групе дазволелі працягваць свае практыкаванні, бо яны не гулялі ў футбол, які ў тыя дні быў забаронены ў Турцыі. На самай справе, Сехзадэ Абдулхалім, які меў дачыненне да султанскай адміністрацыі падтрымліваў заняткі юнакаў.

Гімнастычны клуб Берэкету быў заснаваны спецыяльным дазволам у 1903 годзе. Іхнія спартыўныя мерапрыемствы атрымалі большыя свабоды пасля стварэння канстытуцыйнай манархіі ў 1908 годзе. Пасля палітычных падзей 31 сакавіка 1909 года, Фуат Балкан і Мазгар Казанчы, якія былі ў Эдзірнэ, дайшлі ў Стамбул з рухам арміі. Пасля сцішэння палітычных падзей Фуат, які быў добрым трэнерам па фехтаванні, і Мазхар, які быў добрым штангістам і займаўся барацьбой, падтрымалі моладзь і атрымалі іхную згоду на ўдзел у спартыўных мерапрыемствах разам. Фуат Балкан зрабіў у сваім доме штаб-кватэру клуба, які тым часам атрымаў назву «Бешыкташ».

Першыя гады ў футболе

З ростам папулярнасці футбола ў Асманскай імперыі ў 1910 годзе, члены спартыўнага клуба «Бешыкташ» павольна пачалі больш увагі надаваць футболу. У жніўні 1911 года, Ахмет Шэрафецін Бей стварыў на базе клуба футбольную каманду. «Бешыкташ» не ўваходзіў у ніводную мясцовую лігу да 1918 года, калі яны атрымалі перамогу ў сваім першым чэмпіянаце адной з ліг Стамбула. У 1921 годзе яны атрымалі перамогу ў лізе яшчэ раз. У 1924 годзе «Бешыкташ» разам з «Галатасараем» і «Фенербахчэ» ўтварылі чэмпіянат Стамбула.

Дасягненні

Турцыя

Склад

Станам на верасень 2022 года.

Пазіцыя Імя Год нараджэння
1 Турцыя Бр Эрсін Дэстанаглу 2001
2 Францыя Аб Валентэн Расье 1996
3 Турцыя Аб Таіп Талха Сануч 1999
4 Іспанія Аб Франсіска Мантэра 1999
5 Бразілія ПА Жазеф ды Соза 1989
7 Камерун ПА Жорж-Кевен Н’Куду 1995
8 Турцыя ПА Саліх Учан 1994
9 Турцыя Нап Джэнк Тасун 1991
10 Нідэрланды Нап Ваўт Вегхорст 1992
11 Англія ПА Дэле Алі 1996
13 Канада ПА Атыба Хатчынсан Капітан каманды 1983
14 Турцыя Аб Эмрэджан Узунхан 2001
15 Англія ПА Натан Рэдманд 1994
17 Турцыя ПА Керэм Атакан Кесгін 2000
18 Алжыр Нап Рашыд Гезаль 1992
Пазіцыя Імя Год нараджэння
20 Турцыя ПА Неджып Уйсал 1991
22 Азербайджан ПА Беркай Вардар 2003
23 Бразілія Аб Велінтан 1989
25 Дэмакратычная Рэспубліка Конга Аб Артур Масуаку 1993
26 Марока Аб Рамен Саіс 1990
30 Злучаныя Штаты Амерыкі Нап Тайлер Бойд 1994
33 Турцыя ПА Агузхан Акгюн 2001
34 Турцыя Бр Мерт Гюнок 1989
40 Дэмакратычная Рэспубліка Конга Нап Джэксан Мулека 1999
77 Турцыя Аб Умут Мераш 1995
83 Партугалія ПА Жэдсан Фернандыш 1999
88 Турцыя ПА Тайфур Бінгёл 1993
97 Турцыя Бр Утку Ювакуран 1997
99 Турцыя Бр Эмрэ Білгін 2004
Турцыя ПА Мухаер Актай 1999

Зноскі

  1. Камнем вниз (руск.)
  2. Besiktas JK Архівавана 27 кастрычніка 2012.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·ФК Бешыкташ
Катэгорыя·Футбольныя клубы, заснаваныя ў 1903 годзе
Катэгорыя·Карыстальнікі YouTube
Катэгорыя·Футбольныя клубы паводле алфавіта
Катэгорыя·Футбольныя клубы Турцыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Карыстальнікі Facebook