wd wp Пошук:

ФК Бенфіка Лісабон

«Бенфіка» (парт.: Benfica) — партугальскі футбольны клуб з горада Лісабон. Заснаваны ў 1904 годзе. 37-разовы чэмпіён Партугаліі і 26-разовы ўладальнік Кубка Партугаліі, 7-разовы ўладальнік Кубка партугальскай лігі і 8-разовы ўладальнік Суперкубка Партугаліі. Двухразовы ўладальнік Кубка чэмпіёнаў (1961, 1962), уладальнік Кубка УЕФА (1983).

«Бенфіка» ўваходзіць у «вялікую тройку» клубаў Партугаліі разам з «Порту» і «Спортынгам». Да таго ж, клуб ніводнага разу не пакідаў вышэйшы партугальскі дывізіён. Акрамя таго, «Бенфіка» стала першым клубам у чэмпіянаце Партугаліі, які не атрымліваў паражэнняў у сезоне, у чэмпіянаце 1972/73, а таксама адзіным клубам Еўропы, які паўтарыў гэты поспех у сезоне 1977/78. Таксама клуб з’яўляецца адзіным партугальскім клубам, якія прымаў удзел у васьмі фіналах еўрапейскіх клубных турніраў. Характэрна, што ў адрозненне ад большасці еўрапейскіх клубаў, заўзятары «Бенфікі» самі ўтрымліваюць клуб і кіруюць ім з моманту яго заснавання. Таксама «Бенфіка» займае 22 месца ў спісе самых заможных каманд планеты, з гадавым абаротам у 111,1 млн еўра[1][2].

Прынцыповымі для «Бенфікі» з’яўляюцца матчы з «Порту», якія ўвайшлі ў гісторыю партугальскага футбола як «Класіка» (парт.: O Clássico). Таксама клуб праводзіць вельмі прынцыповыя матчы супраць «Спортынга», вядомыя партугальскім заўзятарам як дэрбі Лісабона.

Склад

Станам на верасень 2022 года.

Пазіцыя Імя Год нараджэння
2 Бразілія Аб Жылберту 1993
3 Іспанія Аб Алекс Грымальда 1995
4 Бразілія Аб Лукас Верысіму 1995
6 Данія Аб Александэр Ба 1997
7 Бразілія Нап Давід Нерыс 1997
8 Нарвегія ПА Фрэдрык Аўрснес 1995
13 Аргенціна ПА Энца Фернандэс 2001
17 Партугалія Нап Дыёгу Гансалвіш 1997
18 Бразілія Нап Радрыгу Пінью 1991
20 Партугалія ПА Жуан Марыу 1993
22 Партугалія ПА Шыкінью 1995
23 Сербія Аб Міхайла Рысціч 1995
24 Партугалія Бр Самуэл Суарыш 2002
25 Злучаныя Штаты Амерыкі Аб Джон Брукс 1993
27 Партугалія ПА Рафа Сілва 1993
30 Аргенціна Аб Нікалас Атамендзі Капітан каманды 1988
Пазіцыя Імя Год нараджэння
31 Партугалія Нап Жыл Дыяш 1996
33 Харватыя Нап Петар Муса 1998
34 Партугалія Аб Андрэ Алмейда 1990
35 Партугалія Аб Томаш Таварыш 2001
38 Бразілія Аб Жуан Віктар 1998
39 Партугалія Нап Энрыкі Араужу 2002
55 Партугалія ПА Паўлу Бернарду 2002
61 Партугалія ПА Фларэнтыну Луіш 1999
66 Партугалія Аб Антоніу Сілва 2003
77 Бразілія Бр Элтан Лейты 1990
88 Партугалія Нап Гансалу Рамуш 2001
91 Бразілія Аб Марату 2001
93 Германія ПА Юліян Дракслер 1993
96 Партугалія ПА Дыегу Марэйра 2004
99 Грэцыя Бр Адысеас Влахадымас 1994

Зноскі

  1. Most widely supported football club. Guinness World Records
  2. Deloitte Football Money League 2013 Архівавана 1 чэрвеня 2013.. Delloite

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Футбольныя клубы, заснаваныя ў 1904 годзе
Катэгорыя·ФК Бенфіка Лісабон
Катэгорыя·Футбольныя клубы Партугаліі
Катэгорыя·Футбольныя клубы паводле алфавіта