wd wp Пошук:

Міраслаў Клозэ

.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Міраслаў Іозеф Клозэ (ням.: Miroslav Josef Klose, імя пры нараджэнні — Міраслаў Марыян Клозэ, польск.: Mirosław Marian Klose; нар. 9 чэрвеня 1978, Аполе, Польшча) — нямецкі футбаліст (нападнік) і трэнер. Выступаў за нацыянальную зборную Германіі. Чэмпіён свету 2014, срэбны прызёр чэмпіянату свету 2002 і Еўра-2008. Уладальнік бронзы сусветных чэмпіянатаў 2006 і 2010 гадоў, чэмпіянату Еўропы 2012. Займае першае месца сярод бамбардзіраў у гісторыі чэмпіянатаў свету — 16 мячоў. Адзіны футбаліст, які забіў на сусветных чэмпіянатах, якія праходзілі адзін за адным, па 5 мячоў, а таксама які вызначыўся не менш 4 раз на 3 з іх.

У цяперашні час працуе галоўным трэнерам аўстрыйскага клуба «Альтах».

Клубная кар’ера

Раннія гады

Кар’еру пачаў у клубе пятага дывізіёна «Хомбург» і ў свой першы сезон забіў адзінаццаць гадоў, чым зацікавіў скаўтаў «Кайзерслаўтэрна». Спачатку Клозэ гуляў у другой камандзе клуба, але потым галоўны трэнер клуба Ота Рэхагель заўважыў маладога нападніка і неўзабаве стаў прыцягваць яго да гульняў асноўнага складу. 15 красавіка 2000 года Міраслаў дэбютаваў у складзе клуба, выйшаўшы на поле на 75 хвіліне хатняга матча супраць «Айнтрахта», які скончыўся перамогай з лікам 1:0[5].

«Вердэр»

У футболцы брэменскага «Вердэра»

2 сакавіка 2004 года Міраслаў падпісаў чатырохгадовы кантракт з чэмпіёнам Германіі клубам «Вердэр»[6][7], які праяўляў цікавасць да іграка на працягу ўсяго сезона з-за неабходнасці знайсці замену Аілтану, які сышоў у «Шальке-04»[8]. Кошт трансфера склаў 5 млн еўра, заробак іграка — 2,5 млн еўра ў год[6]. Дэбют Міраслава ў новым клубе адбыўся 6 жніўня ў матчы супраць «Шальке-04», які скончыўся перамогай з лікам 1:0[9].

«Баварыя»

26 чэрвеня 2007 года прэзідэнт мюнхенскай «Баварыі» Карл-Хайнц Руменігэ абвясціў аб дасягненні дамоўленасці з «Вердэрам» па пераходзе Клозэ. Міраслаў падпісаў з клубам чатырохгадовы кантракт, абыйдучыся «Баварыі» ў 15 мільёнаў еўра. У барацьбе за нападніка мюнхенскі клуб апярэдзіў такіх еўрапейскіх грандаў, як іспанская «Барселона» і італьянскі «Ювентус».

«Лацыа»

Улетку 2011 года ў Клозэ скончыўся кантракт з «Баварыяй». Нападнік і клуб не здолелі дамовіцца па ўмовах новага кантракта, і ў чэрвені 2011 года ігрок пакінуў клуб. Міраслаў падпісаў двухгадовы кантракт з рымскім клубам «Лацыа»[10]. Пакінуў «Лацыа» ўлетку 2016 года.

1 лістапада 2016 года стала вядома, што Клозэ завяршае кар’еру футбаліста і далучаецца да штабу нацыянальнай зборнай Германіі[11].

Міжнародная кар’ера

З узлётам кар’еры ігрок прыцягнуў увагу прадстаўнікоў адразу двух нацыянальных зборных. У пачатку 2001 года Клозэ атрымаў запрашэнне выступаць за нацыянальную зборную Польшчы[12]: яе галоўны трэнер Ежы Энгель прыехаў у Германію адмыслова для таго, каб угаварыць маладога нападніка абараняць колеры яго каманды. Аднак Клозэ наадрэз адмовіўся, заявіўшы аб намеры чакаць выкліку ад Рудзі Фёлера. Запрашэнне ў склад нямецкай зборнай не прымусіла сябе чакаць: дэбют Клозэ ў яе складзе адбыўся ўжо 24 мая 2001 года ў Леверкузене ў матчы адборачнага турніру чэмпіянату свету супраць зборнай Албаніі. Выйшаўшы на замену, форвард прынёс сваёй камандзе перамогу, забіўшы галавой за дзве хвіліны да канца гульні (2:1).

Трэнерская кар’ера

З лістапада 2016 года працаваў у трэнерскім штабе нацыянальную зборнай Германіі ў якасці памочніка Ёахіма Лёва. У маі 2018 года ўзначаліў юнацкую каманду мюнхенскай «Баварыі» да 17 гадоў. У маі 2020 года падпісаў аднагадовы кантракт у якасці трэнера асноўнай каманды мюнхенскага клуба, дзе стаў памочнікам Ганса-Дзітэра Фліка. Пакінуў трэнерскі штаб разам з Флікам у маі 2021 года.

У чэрвені 2022 года было абвешчана, што Клозэ ўзначаліць аўстрыйскі клуб «Альтах»[13].

Дасягненні

Клубныя

Германія Вердэр

Германія Баварыя

Міжнародныя

Германія Германія

Зноскі

  1. Miroslav Klose // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Miroslav Klose // Brockhaus Enzyklopädie / Hrsg.: Bibliographisches Institut & F. A. Brockhaus, Wissen Media Verlag Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Great Russian Encyclopedia — М.: Большая российская энциклопедия, 2004.
  4. Deutsche BiographieMünchen BSB, Historische Kommission bei der Bayerischen Akademie der Wissenschaften, 2001.
  5. Bundesliga Archive 1999/2000 Round 30 1. FC Kaiserslautern — Eintracht Frankfurt 1:0 (0:0). Deutscher Fußball-Bund e.V
  6. 1 2 Klose seals move to leaders Bremen. CNN.com
  7. Wechsel perfekt: Klose erhält Vertrag bis 2008 in Bremen. Spiegel Online
  8. Мирослав Клозе нужен всем. И «Вердеру» тоже. Про футбол
  9. Chaotischer Auftakt in Bremen. fussballdaten.de
  10. Klose leaves Bayern for Lazio. UEFA.com.
  11. Мирослав Клозе заявил о завершении карьеры. football.by.
  12. Информация о Мирославе Клозе. sports.ru
  13. Футбол. Мирослав Клозе возглавит австрийский клуб “Альтах”. pressball.by

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (20):
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Трэнеры ФК Альтах
Катэгорыя·Ігракі ФК Кайзерслаўтэрн II
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Футбалісты Германіі
Катэгорыя·Ігракі ФК Баварыя Мюнхен
Катэгорыя·Ігракі ФК Лацыа
Катэгорыя·Футбольныя трэнеры Германіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1978 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Аполі
Катэгорыя·Ігракі ФК Вердэр
Катэгорыя·Ігракі ФК Хомбург
Катэгорыя·Нарадзіліся 9 чэрвеня
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Ігракі ФК Кайзерслаўтэрн
Катэгорыя·Футбольныя трэнеры паводле алфавіта
Катэгорыя·Ігракі зборнай Германіі па футболе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных