wd wp Пошук:

Тафцізан Тагіравіч Мінігулаў

Тафцізан Тагіравіч Мінігулаў (Міндзігулаў[1]; 29 мая 1922, Кусеева, Бурзян-Тангаураўскі кантон, Башкірская АССР — 29 верасня 1943, Усохі, Брагінскі раён, Гомельская вобласць, Беларуская ССР) — гвардыі сяржант Рабоча-сялянскай Чырвонай арміі, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Герой Савецкага Саюза (1944).

У час вайны камандзір разліку мінамёта 62-га гвардзейскага кавалерыйскага палка 16-й гвардзейскай кавалерыйскай дывізіі (7-й гвардзейскі кавалерыйскі корпус, 61-я армія, Цэнтральны фронт) гвардыі сяржант Т. Г. Мінігулаў асабліва вызначыўся пры фарсіраванні Дняпра.

Біяграфія

Раннія гады

Тафцізан Тагіравіч Мінігулаў нарадзіўся 29 мая 1922 года ў сям’і селяніна ў вёсцы Кусеева Бурзян-Танганураўскага кантона Башкірскай АССР (цяпер — Баймакскі раён Башкартастан)[2]. Па нацыянальнасці башкір. Там жа скончыў сямігадовую школу. Пасля заканчэння школы, працаваў у родным калгасе ім. Варашылава. Затым працаваў на залатых капальнях[3].

У снежні 1941 годзе быў прызваны на службу ў Рабоча-сялянскую Чырвоную Армію Баймакскім райваенкаматам[3][4]. Навучаўся на курсах малодшых камандзіраў[5]. З красавіка 1942 года знаходзіцца на франтах Вялікай Айчыннай вайны[3]. Удзельнічаў у баях на Сталінградскім і Цэнтральным франтах[2]. 28 лютага 1943 года быў узнагароджаны ордэнам «Чырвонай Зоркі»[4].

20 верасня 1943 года камандзір разліку мінамёта 62-га гвардзейскага кавалерыйскага палка (16-я гвардзейская кавалерыйская дывізія, 7-й гвардзейскі кавалерыйскі корпус, 61-я армія, Цэнтральны фронт) гвардыі сяржант Тафцізан Мінігулаў асабліва вызначыўся падчас баёў за населенага пункта Чарныш (Чарнігаўскі раён, Чарнігаўскай вобласці Украіны) у ходзе якога ён асабіста знішчыў 18 праціўнікаў[3].

Подзвіг

29 верасня 1943 года падчас баёў за беларускую вёску Усохі (Брагінскі раён, Гомельскай вобласці Беларусі), падраздзяленні 62-га гвардзейскага кавалерскага палка апынуліся пад варожым агнём, тады камандзір разліку Тафцізан Мінігулаў добраахвотна вызваўся знішчыць агнявыя кропкі праціўніка. Агнём з аўтамата і гранатамі ён асабіста знішчыў варожы мінамётны разлік, а таксама падарваў танк праціўніка: нягледзячы на гэта, пры выкананні задання загінуў. Пахаваны ў брацкай магіле на паўднёва-заходняй ускраіне вёскі Галкі (Брагінскі раён, Гомельскай вобласці Беларусі)[3].

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 15 студзеня 1944 года гвардыі сяржант Тафцізан Тагіравіч Мінігулаў быў пасмяротна узнагароджаны званнем Героя Савецкага Саюза з уручэннем медаля «Залатая Зорка» і ордэна Леніна[6][7].

Узнагароды

Савецкія дзяржаўныя ўзнагароды і званні[3]:

Памяць

Ва Уфе імя Тафцізана Мінігулава ўвекавечана залатымі літарамі на мемарыяльных дошках разам з іншымі імёнамі ўсіх 78-і Герояў Савецкага Саюза 112-й Башкірскай (16-й гвардзейскай Чарнігаўскай) кавалерыйскай дывізіі на будынку Нацыянальнага музея Рэспублікі Башкартастан, а таксама яго імя было высечана на будынку Музея 112-й Башкірскай (16-й гвардзейскай Чарнігаўскай) кавалерыйскай дывізіі.

У роднай вёсцы Тафцізана Мінігулава, у гонар героя, усталяваны бюст і на будынку школы, дзе ён вучыўся, была адкрыта мемарыяльная дошка. Таксама яго імем быў названы адна з вуліца ў горадзе Баймаке.

Зноскі

  1. Миндигулов Тафтизан Тагирович // Герои Советского Союза: Краткий биографический словарь / Пред. ред. коллегии И. Н. Шкадов. — М.: Воениздат, 1988. — Т. 2 /Любов — Ящук/. — 863 с. — ISBN 5-203-00536-2.
  2. 1 2 Каримова И. Г. Миннигулов Тафтизан Тагирович // Башкирская энциклопедия / гл. ред.: М. А. Ильгамов. — Уфа: Башкирская энциклопедия, 2008. — Т. 4: Л — О. — 672 с. — 7 000 экз. — ISBN 978-5-88185-068-5.
  3. 1 2 3 4 5 6 Тафцізан Тагіравіч Мінігулаў на сайце «Героі краіны»
  4. 1 2 3 4 Узнагародны ліст у электронным банку дакументаў «Подзвіг Народа»
  5. Галина Н Герой из Кусеева(нявызн.). Славные сыны земли Баймакской. Баймакский вестник (30 мая 2012). Архівавана з першакрыніцы 8 студзеня 2017. Праверана 14-12-2016.
  6. 1 2 Узнагародны ліст у электронным банку дакументаў «Подзвіг Народа»
  7. Указ Президиума Верховного Совета СССР «О присвоении звания Героя Советского Союза генералам, офицерскому, сержантскому и рядовому составу Красной Армии» от 15 января 1944 года // Ведомости Верховного Совета Союза Советских Социалистических Республик : газета. — 1944. — 23 января (№ 4 (264)). — С. 1.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (20):
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Чырвонай Зоркі
Катэгорыя·Памерлі ў Брагінскім раёне
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Удзельнікі бітвы за Дняпро
Катэгорыя·Загінулі ў баях Вялікай Айчыннай вайны
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Сяржанты і старшыны СССР
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра ваенных дзеячаў без партрэтаў
Катэгорыя·Пахаваныя ў Брагінскім раёне
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Леніна
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Башкартастане
Катэгорыя·Нарадзіліся 29 мая
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Айчыннай вайны II ступені
Катэгорыя·Памерлі 29 верасня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1922 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў 1943 годзе
Катэгорыя·Героі Савецкага Саюза