У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Іваноўскі. Тадэвуш Леанардавіч Іваноўскі, Тадас Іванаўскас (літ.: Tadas Ivanauskas; 16 снежня 1882, фальв. Лябёдка Лідскага павета (цяпер у межах в. Галавічполе, Шчучынскі раён) — 1 красавіка 1970) — літоўскі навуковец-біёлаг.
Сын Леанарда Іваноўскага, брат Вацлава Іваноўскага.
Скончыў гімназію ў Санкт-Пецярбургу (1903), вывучаў прыродазнаўства ў Пецярбургскім універсітэце (1903—1905) і Сарбоне (1905—1909).
У 1910 — 1918 гг. жыў у Санкт-Пецярбургу, займаўся навукай, працаваў у Міністэрстве земляробства Расійскай імперыі. 3 1919 г. пераехаў у Коўна, працаваў у дэпартаменце земляробства, быў адным з арганізатараў Ковенскага універсітэта і прафесарам аддзялення матэматычна-прыродазнаўчых навук. Апрацаваў разам з В. Ластоўскім, К. Дуж-Душэўскім лацінска-руска-беларускі слоўнік па арніталогіі. У 1940 — 1941 гг. — кіраўнік кафедры заалогіі Універсітэт Стэфана Баторыя, член АН Літоўскай ССР. Пасля вайны — прафесар Ковенскага і Віленскага ўніверсітэтаў, арганізатар і дырэктар Інстытута біялогіі Акадэміі навук.
У 1946 г. атрымаў медаль «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гг.» за адукацыю літоўскай моладзі[4].
Быў выдатным арнітолагам, аўтарам шматлікіх навуковых прац. Заснавальнік заапарка ў Коўне.
Меў трох жонак: Марыю Вольскую (1884–?), Ганарату Паскаўскайце (1891–1949) і Марыю Наткевіч (1905–1996).