wd wp Пошук:

Акадэмія навук Літвы

Будынак Акадэміі навук

Акадэмія навук Літвы (літ.: Lietuvos mokslų akademija LMA) — аўтаномная, фінансуемая ўрадам навуковая ўстанова, якая аб’ядноўвае дзейнасць літоўскіх навукоўцаў.

Гісторыя

Заснавана 16 лютага 1941 года ў Вільні па прыкладзе Акадэміі навук СССР. Да 1990 года называлася Акадэміяй навук Літоўскай ССР. Па статуце ў Акадэміі навук Літвы можа лічыцца 40 акадэмікаў, 60 карэспандэнтаў, 50 экспертаў і неабмежаваная колькасць замежных экспертаў.

Першым прэзідэнтам быў літоўскі пісьменнік Вінцас Крэве. Пазней на пасадзе кіраўніка былі Мікалас Біржышка, Уладас Юргутис, Юозас Матуліс, Юрас Пажэла і Бенедыктас Юодка. З 9 верасня 2003 Акадэміяй навук кіраваў Зянонас Рокус Рудзікас. На агульным сходзе АН Літвы 21 красавіка 2009 года новым прэзідэнтам большасцю галасоў (87 «за», 30 «супраць», два бюлетэня з 119 былі прызнаныя несапраўднымі) быў абраны акадэмік Вальдэмарас Разумас, біяхімік па спецыяльнасці.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (1):
Акадэмія навук Літвы