wd wp Пошук:

Тадэвуш Іваноўскі

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Іваноўскі. Тадэвуш Леанардавіч Іваноўскі, Тадас Іванаўскас (літ.: Tadas Ivanauskas; 16 снежня 1882, фальв. Лябёдка Лідскага павета (цяпер у межах в. Галавічполе, Шчучынскі раён) — 1 красавіка 1970) — літоўскі навуковец-біёлаг.

Біяграфія

Сын Леанарда Іваноўскага, брат Вацлава Іваноўскага.

Скончыў гімназію ў Санкт-Пецярбургу (1903), вывучаў прыродазнаўства ў Пецярбургскім універсітэце (1903—1905) і Сарбоне (1905—1909).

У 1910 — 1918 гг. жыў у Санкт-Пецярбургу, займаўся навукай, працаваў у Міністэрстве земляробства Расійскай імперыі. 3 1919 г. пераехаў у Коўна, працаваў у дэпартаменце земляробства, быў адным з арганізатараў Ковенскага універсітэта і прафесарам аддзялення матэматычна-прыродазнаўчых навук. Апрацаваў разам з В. Ластоўскім, К. Дуж-Душэўскім лацінска-руска-беларускі слоўнік па арніталогіі. У 1940 — 1941 гг. — кіраўнік кафедры заалогіі Універсітэт Стэфана Баторыя, член АН Літоўскай ССР. Пасля вайны — прафесар Ковенскага і Віленскага ўніверсітэтаў, арганізатар і дырэктар Інстытута біялогіі Акадэміі навук.

У 1946 г. атрымаў медаль «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гг.» за адукацыю літоўскай моладзі[4].

Быў выдатным арнітолагам, аўтарам шматлікіх навуковых прац. Заснавальнік заапарка ў Коўне.

Меў трох жонак: Марыю Вольскую (1884–?), Ганарату Паскаўскайце (1891–1949) і Марыю Наткевіч (1905–1996).

Зноскі

  1. 1 2 Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #1032687401 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 5 мая 2014.
  2. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #1032687401 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 1 студзеня 2015.
  3. (unspecified title) Праверана 4 ліпеня 2019.
  4. Туронак, Ю. За кардонам Бацькаўшчыны: успаміны / Юры Туронак. — Мн.: Медысонт, 2010. — 274, [1] с., [1] л. партр. — С. 65 — 66. — (Бібліятэка часопіса «Беларускі Гістарычны Агляд»). — ISBN 978-985-6963-02-8.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (18):
Памерлі ў 1971 годзе
Выкладчыкі Універсітэта Вітаўта Вялікага
Памерлі 1 красавіка
Вучоныя паводле алфавіта
Узнагароджаныя медалём «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Выпускнікі Парыжскага ўніверсітэта
Постаці літоўскай біялогіі
Нарадзіліся ў Галавічполі
Вікіпедыя:Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Памерлі ў Каўнасе
Асобы
Іваноўскія
Нарадзіліся ў 1882 годзе
Памерлі ў 1970 годзе
Выкладчыкі Віленскага ўніверсітэта
Памерлі 1 чэрвеня
Нарадзіліся 16 снежня