wd wp Пошук:

Тагіянскія астравы

.mw-parser-output .t-geoinfobox td,.mw-parser-output .t-geoinfobox th{min-width:120px}.mw-parser-output .t-geoinfobox td:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox th:only-child{text-align:center}.mw-parser-output .t-geoinfobox-name{font-size:110%;padding:2px}.mw-parser-output .t-geoinfobox-nickname{font-style:italic}.mw-parser-output .t-geoinfobox-cave th:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox-mount th:only-child{background:#e7dcc3}.mw-parser-output .t-geoinfobox-surface th:only-child{background:#ffe4c4}.mw-parser-output .t-geoinfobox-blue th:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox-water th:only-child{background:#c0daff}.mw-parser-output .t-geoinfobox-underwater th:only-child{background:#b0e0e6}.mw-parser-output .t-geoinfobox-green th:only-child{background:#d0f0c0}.mw-parser-output .t-geoinfobox-tomb th:only-child{background:#bbbbbb}.mw-parser-output .t-geoinfobox-yellow th:only-child{background:#fdeaa8}.mw-parser-output .t-geoinfobox-ny th:only-child{background:#cbd5c4;border:1px solid #aaaaaa}.mw-parser-output .t-geoinfobox-ny th:first-child:not(:only-child){background:#cbd5c4;text-align:right;padding:0 0.5em}.mw-parser-output .t-geoinfobox-grey th:only-child{background:#eaecf0}

Тагіянскія астравы (індан.: Pulau Togian) — архіпелаг у заліве Таміні з 56 астравоў і рыфаў. Уваходзіць у склад Інданезіі. Плошча - 180,1 км². Насельніцтва ў 2010 г. - каля 40 000 чал.

Прырода

Тагіянскія астравы месцяцца на поўдні — паўднёвым цэнтры заліва Таміні. Маюць вулканічнае паходжанне. Сфарміраваліся ў выніку падняцця сушы і апускання ўзроўню акіяна каля 10 - 8 тысяч гадоў таму. Найвышэйшы пункт - 542 м. Вакол астравоў узніклі каралавыя рыфы.

Клімат марскі экватарыяльны. На працягу года сярэдняя тэмпература застаецца практычна нязменнай.

Прырода астравоў адрозніваецца значным багаццем. На схілах гор і пагоркаў захаваліся трапічныя лясы. На астравах жывуць рэдкія віды птушак, шматлікія яшчаркі, макакі, чарапахі, дзюгоні, матылі. Вялікую цікавасць прадстаўляе падводны свет мясцовых каралавых рыфаў, населеных 596 відамі рыб.

Насельніцтва і культура

На астравах месціцца 36 вёсак. Згодна перапісу 2010 г., у іх жыло каля 40 тысяч чалавек. На самой справе, многія мясцовыя жыхары, зафіксаваныя перапісам, стала жывуць на ўзбярэжжы Сулавесі або ў гарадах, наведваюць астравы толькі некалькі разоў у год. Карэннае насельніцтва Тагіянскіх астравоў — баджа, якія размаўляюць на асобным мясцовым дыялекце, займаюцца рыбалоўствам, зборам малюскаў і водарасцяў, марскім гандлем. Аднак большасць сучаснага насельніцтва складаюць перасяленцы-мінахасы.

Турызм

Тагіянскія астравы — важны турыстычны цэнтр Сулавесі. У нашы дні ён фарміруе аснову мясцовай эканомікі. Астравы наведваюць аматары нырання з аквалангам і адпачынку на пляжах. Узровень інфраструктуры пакуль значна саступае іншым турыстычным цэнтрам Інданезіі. Асаблівыя праблемы ўзнікаюць з марскім транспартам.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Вялікія Зондскія астравы
Катэгорыя·Картка на Геакары: Выправіць: Каардынаты
Катэгорыя·Вікіпедыя·Карткі з састарэлым параметрам Карта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Прыродныя геаграфічныя аб’екты паводле алфавіта
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Малайскі архіпелаг
Катэгорыя·Архіпелагі паводле алфавіта
Катэгорыя·Астравы Інданезіі
Катэгорыя·Архіпелагі