wd wp Пошук:

Дзюгонь

Дзюгонь (Dugong dugon) — воднае млекакормячае сямейства дзюгоневых атрада сірэн; адзіны від.

Апісанне

Даўжыня цела 2,5-3,2 м (да 5,8 у самцоў), маса да 170 кг. Тулава верацёнападобнае. Спіна зеленаватая, шаравата-бураватая або чарнаватая, бруха ружаватае або белаватае. Хваставы плаўніх двухлопасцевы, гарызантальны. Галава невялікая, маларухомая. У кожнай сківіцы 1 пара разцоў і 2 пары карэнных зубоў. У самцоў верхнія разцы ператварыліся ў біўні даўжынёю 20-25 см.

Пашырэнне

Жыве ў Індыйскім і заходняй частцы Ціхага акіяна, каля берагоў Усходняй Афрыкі, Паўднёвай Азіі, а-воў Рукю, Маршалавых і Саламонавых. Зрэдку заходзіць у вусці рэк.

Занесена ў Чырвоную кнігу МСАП.

Асаблівасці біялогіі

Трымаецца па адным або парамі. Корміцца воднай расліннасцю. Нараджае 1 дзіцяня.

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Жывёлы, апісаныя ў 1776 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Сірэны
Катэгорыя·Уразлівыя віды
Катэгорыя·Жывёлы паводле алфавіта