wd wp Пошук:

Тавалара

.mw-parser-output .t-geoinfobox td,.mw-parser-output .t-geoinfobox th{min-width:120px}.mw-parser-output .t-geoinfobox td:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox th:only-child{text-align:center}.mw-parser-output .t-geoinfobox-name{font-size:110%;padding:2px}.mw-parser-output .t-geoinfobox-nickname{font-style:italic}.mw-parser-output .t-geoinfobox-cave th:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox-mount th:only-child{background:#e7dcc3}.mw-parser-output .t-geoinfobox-surface th:only-child{background:#ffe4c4}.mw-parser-output .t-geoinfobox-blue th:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox-water th:only-child{background:#c0daff}.mw-parser-output .t-geoinfobox-underwater th:only-child{background:#b0e0e6}.mw-parser-output .t-geoinfobox-green th:only-child{background:#d0f0c0}.mw-parser-output .t-geoinfobox-tomb th:only-child{background:#bbbbbb}.mw-parser-output .t-geoinfobox-yellow th:only-child{background:#fdeaa8}.mw-parser-output .t-geoinfobox-ny th:only-child{background:#cbd5c4;border:1px solid #aaaaaa}.mw-parser-output .t-geoinfobox-ny th:first-child:not(:only-child){background:#cbd5c4;text-align:right;padding:0 0.5em}.mw-parser-output .t-geoinfobox-grey th:only-child{background:#eaecf0}

Тавалара (італ.: Tavolara) — востраў на паўночным усходзе італьянскага аўтаномнага рэгіёна Сардзінія. Плошча — 5,9 км². Насельніцтва (2009 г.) — 27 чалавек[1].

Геаграфія і прырода

Востраў Тавалара месціцца ў 1,84 км ад паўночна-усходняга берага Сардзініі, у 250 км на паўднёвы захад ад Рыма, сталіцы Італіі. Даўжыня з паўночнага ўсходу на паўднёвы захад — 7 км. Найбольшая шырыня — 1,57 км. Большая частка вострава ўяўляе сабою вапняковы масіў чатырохкутнай формы з пясчанай касой на паўднёвым усходзе. Найвышэйшы пункт — 564 м.

Расліннасць вельмі рэдкая, прадстаўленая травамі, фісташкамі і маслінамі. Толькі на найбольш высокай частцы можна сустрэць клёны. Наземная фаўна бедная, прадстаўлена яшчаркамі, чарапахамі, пацукамі, здзічэлымі козамі. З-за ўжывання малачая зубы коз часцяком маюць яркі жоўты колер, таму пра таваларскіх коз кажуць «каза з залатымі зубамі». На скалах гняздуюць бакланы, ластаўкі, галубы.

З 1997 г. марскія воды ваколь Тавалары ўваходзяць у ахоўваемую прыродную зону.

Гісторыя

Востраў Тавалара быў населены ўжо ў 4 тысячагоддзі да н. э. Яго неалітычныя жыхары займаліся рыбалоўствам. У пачатку 1 тысячагоддзя да н. э. на ім спыняліся караблі этрускаў. Востраў прыцягваў старажытных мараплаўцаў сваім зручным становішчам для часавых стаянак і наяўнасцю пітной вады. У сярэднявеччы ім карысталіся піраты. Акрамя таго, тут здабывалі вапну. Пасля 1400 г. прадпрымалася некалькі спроб каланізацыі Тавалары лігурыйскімі рыбакамі.

У 1806 г. на востраве пасялілася сям’я генуэзскага рыбака Джузэпэ Барталеоні. У 1836 г., калі на мясцовым беразе высадзіўся кароль Карл-Альберт, Паола, сын Джузэпэ, выклікнуў: «Кароль Тавалары вітае караля Сардзініі!» Карл-Альберт палічыў жарт пацешным і падараваў востраў хлопцу. З тых часоў главы сям’і Барталеоні тытулавалі сябе каралямі, а востраў называлі каралеўствам.

У нашы дні ўсе астравіцяне належаць да сям’і Барталеоні, займаюцца рыбалоўствам і абслугоўваннем турыстаў. Частку Тавалары займае база назірання ВМС краін НАТА.

Зноскі

  1. La classifica delle isole italiane per popolazione

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (12):
Катэгорыя·Прыродныя геаграфічныя аб’екты паводле алфавіта
Катэгорыя·Астравы Міжземнага мора
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Астравы Сардзініі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Карткі астравоў з няправільнымі параметрамі
Катэгорыя·Картка на Геакары: Выправіць: Каардынаты
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Вікіпедыя·Карткі з састарэлым параметрам Карта
Катэгорыя·Астравы паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Астравы Італіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Карткі з састарэлым фарматам каардынат