Сі́рыя, Сіры́йская Ара́бская Рэспу́бліка (араб.: الجمهورية العربية السورية) — краіна на Блізкім Усходзе. Мяжуе з Ліванам і Ізраілем на паўднёвым захадзе, з Іарданіяй на поўдні, з Іракам і Турцыяй на поўначы; мае выхад да Міжземнага мора. Сталіца Сірыі — адзін з самых старажытных гарадоў Усхода — Дамаск, які з’яўляецца самай старажытнай з усіх сучасных сталіц ва ўсім свеце.[7].
Назва Сірыя паходзіць ад старажытнагрэчаскай назвы калоній Асірыі, утвораных ад семіцкага слова «Сірыён».
Гэты раздзел артыкула яшчэ не напісаны. Паводле задумы аднаго з удзельнікаў Вікіпедыі, на гэтым месцы павінен размяшчацца спецыяльны раздзел. Вы можаце дапамагчы праекту, напісаўшы гэты раздзел. |
Асноўны артыкул: Гісторыя Сірыі Сірыя — асяродак старажытных цывілізацый. «Старажытная Сірыя», т.зв. Вялікая Сірыя, да пачатку XX ст. ўключаліся тэрыторыі сучасных Сірыі, Лівана, Іарданіі і Ізраіля. Такім чынам, гісторыя Сірыі да 1920-х гадоў адносіцца да значна больш шырокай тэрыторыі. Гісторыя сучаснай Сірыі пачынаецца з 1919. Доўгі час Сірыя ўваходзіла ў склад Асманскай імперыі, а пасля І Сусветнай вайны перайшла пад кантроль Францыі.
Асноўны артыкул: Сірыя, рымская правінцыя У сярэдзіне IV-га тысячагоддзя да н.э. тэрыторыю Сірыі засялялі народы семіцкага паходжання. Яны заснавалі гарады-дзяржавы. Каля 2000 да н.э. ў паўднёва-заходняй часткі Сірыі пасяліліся ханаанеі, на ўзбярэжжы — фінікійцы; каля 1700 да н.э. на тэрыторыі Сірыі з’явіліся амарыты, каля 1500 да н.э. — арамеі, у XII ст. да н.э. — яўрэі.
Іслам замацаваўся ў Сірыі ў 661 годзе, калі Дамаск стаў сталіцай Халіфата. У гэты час Халіфат ўжо быў магутнай дзяржавай, якая распасціралась ад Пірэнэйскага паўвострава да Цэнтральнай Азіі. Дамаск стаў культурным і эканамічным цэнтрам усяго арабскага свету, а ўжо ў VIII стагоддзі з’яўляўся адным з найбуйнейшых гарадоў ва ўсім свеце.
У XII стагоддзі на тэрыторыі Сірыі былі ўтвораны дзяржавы крыжакоў, якія праіснавалі менш за сотню гадоў. З XIII стагоддзя Дамаск стаў правінцыйным цэнтрам Імперыі мамлюкаў. У 1400 годзе Сірыя падвергнулася нападу з боку Тамерлана, які разграміў атрады мамлюкаў, разбурыў Дамаск і вывез ўсе яго багацця ў Самарканд.
З 1517 года Сірыя на 4 стагоддзя ўвайшла ў склад Асманскай імперыі.
Хаця ў 1918 годзе прадстаўнікі нацыянальнага руху Сірыі абвясцілі аб незалежнасці краіны, Ліга Нацый у 1920 годзе перадала Францыі палітычны кантроль (мандат) над Сірыяй.[8] Французскія войскі бязлітасна задушылі нацыянальныя выступленні сірыйцаў. У 1925 годзе падчас паўстання ў Дамаску загінула каля 5 тысяч чалавек.
Ва ўмовах Другой сусветнай вайны (у чэрвені 1941 брытанскія войскі і часткі «Свабоднай Францыі» генерала Ш. дэ Голя выбілі з тэрыторыі Сірыі армію рэжыму «Вішы»), французская адміністрацыя 27 верасня 1941 заявіла аб прызнанні незалежнасці Сірыі, 23 снежня 1943 падпісана адпаведнае франка-сірыйскае пагадненне. У жніўні 1943 выбраны першы прэзідэнт незалежнай Сірыі — Ш. Куатлі. Пасля доўгага палітычнага змагання Сірыя атрымала дзяржаўную незалежнасць, афіцыйна абвешчаную 17 красавіка 1946 пасля канчатковага вываду з краіны французскіх і англійскіх войск. Гэтая дата стала нацыянальным святам — Днём эвакуацыі.
Слабасць палітычных традыцый і глыбокія сацыяльныя падзелы спрыялі таму, што палітычная сістэма Сірыі ад самага пачатку існавання незалежнай дзяржавы была кволай. Важную ролю ў палітыцы мела войска, а адной з формаў палітычнай барацьбы сталі ваенныя перавароты, першы з якіх адбыўся ўзімку 1948—1949 гадоў. У 1949 годзе мелі месца яшчэ два ваенныя перавароты, была скасавана канстытуцыя, распушчаны парламент, забароненыя дзейнасць партый і прафсаюзаў.
Падчас «халоднай вайны» Сірыя стала саюзнікам СССР, які доўга пастаўляў ёй зброю, і зацята супраціўлялася спробам ЗША кантраляваць Блізкі Усход.
У 1958 годзе Сірыя і Егіпет падпісалі дамоўленасць аб стварэнні Аб’яднанай Арабскай Рэспублікі (ААР), але яна праіснавала толькі тры гады. Намаганне егіпцян кіраваць усімі палітычнымі і грамадскімі працэсамі (напрыклад, егіпецкія спецслужбы фактычна знішчылі ўсе нацыянальныя палітычныя партыі Сірыі) сталі прычынай ваеннага перавароту ў Сірыі і яе выхаду з ААР.
Доўгі час Сірыя была ваеннай базай палестынскіх партызанаў і падтрымлівала іх змаганне, што што стала прычынай Шасцідзённай вайны з Ізраілем у 1967 годзе і акупацыі апошнім т. зв. Галанскіх вышыняў.
Новы ваенны пераварот 1963 года быў абвешчаны «рэвалюцыяй 8 сакавіка». Да ўлады ў краіне прыйшла партыя БААС (Партыя арабскага сацыялістычнага адраджэння). Новым была праведзена нацыяналізацыя банкаў, прадпрыемстваў і буйных землеўладанняў.
У 1970 годзе адбыўся чарговы ваенны пераварот, у выніку якога да ўлады прыйшло ваеннае крыло партыі БААС на чале з генералам Хафезам Асадам. Асад займаў пасаду прэзідэнта да сваёй смерці ў 2000 годзе. Афіцыйна кандыдатуру прэзідэнта прапануе Народная рада (заканадаўчы орган), а пасля яго абіраюць на ўсеагульным рэферэндуме тэрмінам на 7 гадоў. Пасля смерці Хафеза Асада прэзідэнтам краіны стаў яго сын Башар Асад, які атрымаў на рэферэндуме 97,3 % галасоў.
Асноўны артыкул: Грамадзянская вайна ў Сірыі У ходзе т.зв. «Арабскай вясны» па ўсім Бліжнім Усходзе пракацілася хваля паўстанняў і рэвалюцый, якія перакінуліся і на Сірыю.
Супрацьстаянне паміж прыхільнікамі і праціўнікамі прэзідэнта Башара Асада ў Сірыі працягваецца з сярэдзіны сакавіка 2011 года. Яно пачалося з масавых выступаў з патрабаваннямі палітычных свабод, якія першапачаткова, па большай частцы, былі мірнымі, аднак жорстка падаўляліся ўладамі. Праз некалькі месяцаў апазіцыянеры перайшлі да адкрытай узброенай барацьбы супраць урада і паставілі сваёй мэтай звяржэнне рэжыму. ААН афіцыйна прызнала тое, што адбываецца ў краіне грамадзянскай вайной летам 2012 года.[9]
Да ліпеня 2013 года сірыйскі ўрад кантраляваў прыблізна 30-40% тэрыторыі краіны і 60% насельніцтва Сірыі. У канцы 2012 года Арганізацыя Аб’яднаных Нацый апублікавала даклад, у якім апісала канфлікт як “адкрыта сяктанцкі” паміж алавіцкімі ўрадавымі войскамі, міліцыянтамі і іншымі шыітскімі групамі з аднаго боку і суніцкімі паўстанцкімі групамі з другога, але і сірыйскі ўрад і сірыйская апазіцыя абверглі гэтае сцвярджэнне.
Асноўны артыкул: Дзяржаўны лад і палітыка Сірыі
Дыпламатычныя адносіны ўрады ўстанавілі 26 жніўня 1993 года[10].
Краіна дзеліцца на 14 правінцый (мухафазатаў), кіраўнікі якіх прызначаюцца міністрам унутраных спраў, пасля зацвярджэння кабінетам міністраў. У кожнай правінцыі ёсць парламент.
Спіс сірыйскіх правінцый:
Будучы адной з самых старажытных дзяржаў свету, Сірыя стала калыскай многіх цывілізацый і культур. У Сірыі зарадзілася угарыцкая клінапіс і адна з першых формаў пісьменства — фінікійская (XIV стагоддзе да н. э.). Сірыйскія дзеячы навукі і мастацтва ўнеслі вялікі ўклад у развіццё сусветнай культуры ў межах эліністычнай, рымскай, візантыйскай і арабскай культур. Дамаск — сталіца Сірыі і адзін з найстарэйшых гарадоў свету; першыя згадкі пра яго ставяцца да 2500 году да нашай эры. Акрамя гэтага, Дамаск — гэта яшчэ і самая старажытная з усіх сучасных сталіц у свеце[7].