wd wp Пошук:

Дэйр-эз-Зор

Дэйр-эз-Зор[1] — горад на паўночным усходзе Сірыі, адміністрацыйны цэнтр аднайменнай мухафазы. Размешчаны на правым беразе ракі Еўфрат. Транспартны вузел на рачным шляху Эр-Рака — Багдад і аўтатрасе Пальміра — Фадгамі. За 432 км ад Дамаска, за 320 км ад Алепа. Да грамадзянскай вайны ў Сірыі горад называлі Жамчужынай пустыні. У ходзе вайны ён падвергнуўся сур’ёзным разбурэнням. Па дадзеных перапісу 2004 года насельніцтва горада налічвала каля 212 тысяч чалавек. За час баявых дзеянняў значная доля жыхароў пакінула горад. За 85 км на паўднёвы ўсход ад горада знаходзіцца археалагічны помнік Дура-Эўрапос — рымская крэпасць на Еўфраце, за 120 км у тым жа кірунку — рэшткі старажытнага горада Мары. У эпоху Рымскай імперыі быў важным гандлёвым цэнтрам паміж Рымам і Індыяй.

Зноскі

  1. Напісанне ў адпаведнасці з картай Сірыі — Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 14: Рэле — Слаявіна. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14), ISBN 985-11-0035-8.
Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Населеныя пункты без паштовага індэкса
Катэгорыя·Гарады Сірыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Нявызначаная краіна (тэлефонны код)
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара