wd wp Пошук:

Фейсал I

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з імем Фейсал.

Фейсал I, Файсал I (араб. فيصل بن حسين‎‎‎) (1883 — 8 верасня 1933) — арабскі палітычны і дзяржаўны дзеяч; кароль Сірыі1920 г.) і Ірака (19211933 гг.) з дынастыі Хашымітаў. Сын шэрыфа Мекі Хусэйна ібн Алі. Напярэдадні і падчас 1-й сусветнай вайны падтрымліваў сувязь з арабскімі нацыяналістамі Асманскай імперыі. Пасля пачатку паўстання 1916 г. у Хіджазе узначаліў паўночную армію арабскіх паўстанцаў, якая вызваліла ў 1918 г. ад турак тэрыторыі Сірыі і Іарданіі. Прадстаўнік Хіджазу на Парыжскай мірнай канферэнцыі 1919 – 1920 гг. У 19181920 гг. узначальваў арабскую адміністрацыю Сірыі, у сакавіку 1920 г. быў абвешчаны каралём. Эміграваў пасля французскай акупацыі Сірыі у канцы ліпеня 1920 г. Па ўказанні англійскіх каланіяльных улад у жніўні 1921 г. быў абвешчаны каралём Ірака. Быў цесна злучаны з лідарамі праанглійскіх палітычных груповак.

Зноскі

  1. Oxford Dictionary of National Biography / C. MatthewOxford: OUP, 2004.
  2. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 31 снежня 2019.
  3. Iraq’s Royal Cemetery, The Graveyard of Kings(англ.)  (недаступная спасылка). Alive In Baghdad (12 кастрычніка, 2007). Архівавана з першакрыніцы 2 сакавіка 2012. Праверана 1 снежня 2009.
  4. IRAQ — Resurgence In The Shiite World — Part 8 — Jordan & The Hashemite Factors(англ.) . Input Solutions (14 лютага, 2005). Архівавана з першакрыніцы 9 ліпеня 2012. Праверана 1 снежня 2009.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (18):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Саудаўскай Аравіі
Катэгорыя·Памерлі 8 верасня
Катэгорыя·Нарадзіліся 20 мая
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Святога Міхаіла і Святога Георгія
Катэгорыя·Каралі іракскія
Катэгорыя·Памерлі ад сардэчнай недастатковасці
Катэгорыя·Постаці Сірыі
Катэгорыя·Дынастыя Хашымітаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Кіраўнікі Ірака
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1883 годзе
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Лазні
Катэгорыя·Памерлі ў Берне
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі ў 1933 годзе