wd wp Пошук:

Сярэднястогаўская археалагічная культура

Сярэднястогаўская культура (укр.: Середньостогівська культура, руск.: Среднестоговская культура) — археалагічная культура меднага веку ва Усходняй Еўропе. Ахоплівала тэрыторыю лесастэпавай Украіны і суседнія раёны Расіі. Перыяд існавання: канец 5 тысячагоддзя да н. э. — пачатак 4 тысячагоддзя да н. э..

Вылучэнне

Адкрыццё першых помнікаў Сярэднястогаўскай культуры адбылося ў 19271929 гг. пры будаўніцтве Дняпроўскай ГЭС не далёка ад вострава Хорціца. Назва была дадзена памылкова па найменню неіснуючага вострава Сярэдні Стог. У самастойную культуру вылучана ў 1973 г.

Асаблівасці

Галоўнымі заняткамі носьбітаў Сярэднестогаўскай культуры былі мясная жывёлагадоўля (каровы, авечкі, коні), рыбалоўства і паляванне. Хаця рэштак коней не болей за 12% і ўзрост жывёл сведчыць пра тое, што іх трымалі на мяса, некаторыя даследчыкі высоўваюць меркаванне, што сярэднястогаўцы аднымі з першых асвоілі верхавую язду. Прычынай з’яўляюцца рогавыя калодачкі, якія археолагі доўгі час прымалі за частку аброцяў.

Для керамікі характэрны пасудзіны з вузкім акругленым дном, выпуклай шыйкай, грабеністымі ўзорамі, зубчастымі або вусеневымі штампамі. У гліну дадаваліся раздробленыя ракавіны. Ва ўсходнім арэале культуры таксама выкарыстоўвалася чырвонагліняная кераміка, характэрная для Паўночнага Каўказа. Шырока выкарыстоўваліся крэмневыя пласціны, з якіх выраблялі скрэблы, навершы стрэл, сякеры. З косці выразалі шылы і рыбалоўныя гаплікі.

Дамінавалі аднакамерныя, трохі заглыбленыя ў зямлю жытлы з агменем у цэнтры. Магільні Сярэднястогаўскай культуры безкурганныя. Толькі ў асобных выпадках над імі памяшчалі камяні. У большасці выпадкаў целы хавалі з падхіленымі нагамі з арыентацыяй на ўсход і паўночны ўсход, багата пасыпалі охрай. Радзей сустракаецца прамое пакладанне нябожчыкаў.

Сувязі

Матэрыяльныя артэфакты Сярэднястогаўскай культуры блізкія да прадметаў, знойдзеных пры раскопках помнікаў Хвалынскай культуры. Прадстаўнікі абедзьвюх культур — еўрапеоіды. Генетычныя даследаванні таксама падцвярджаюць іх шчыльную сувязь і блізкасць да сучаснага насельніцтва Заходняй Еўропы. Археолагі высоўваюць ідэю існавання Сярэднястогаўскай—Хвалынскай злучнасці ў лесастэпавых раёнах Усходняй Еўропы. Можна меркаваць, что носьбіты гэтых культур мелі адзінае паходжанне і, магчыма, размаўлялі на супольнай прота-індаеўрапейскай мове.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з вікі-разметкай у малюнку карткі
Катэгорыя·Археалагічныя культуры Расіі
Катэгорыя·Археалагічныя культуры Еўропы
Катэгорыя·Археалагічныя культуры Украіны
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Медны век