wd wp Пошук:

Сяргей Пятровіч Каткоў

Сяргей Пятровіч Каткоў (1 кастрычніка 1911, в. Скрыпіцына, цяпер Пензенская вобласць, Расійская імперыя — 1976, Мінск) — беларускі савецкі мастак-жывапісец, у асноўным працаваў у жанры пейзажа, педагог, заслужаны настаўнік БССР (1966).

Біяграфія

Нарадзіўся 1 кастрычніка 1911 года ў в. Скрыпіцына (руск.: Скрипицино, зараз у Пензенскай вобласці, Расія).[1] «Дзяцінства, праведзенае на ўлоне прыроды, пакінула значны след у душы будучага пейзажыста. У яго творах разліта радасць першаадкрывальніка прыгажосці вакольнага свету», — пісала пра творчасць С. Каткова мастацтвазнавец І. Назімава.

У 1931 годзе С. Каткоў скончыў Пензенскі мастацка-педагагічны тэхнікум. Яго настаўнікам быў вядомы рускі мастак І. Горушкін-Саракапудаў, які, у сваю чаргу, вучыўся ў І. Рэпіна. Дэкаратыўныя тэндэнцыі ў творчасці настаўніка знайшлі яскравае адлюстраванне ў творчасці таленавітага вучня.

У 19311934 гадах С. Каткоў выкладае ў педагагічным тэхнікуме і школе сельскай моладзі ў горадзе Чорны Яр. У 19341937 гадах — служба ў радах Чырвонай Арміі.

У 1937 годзе Каткоў прыязджае ў Беларусь, якой прысвяціў усё сваё жыццё. У 19371939 гадах кіруе студыяй пры Палацы піянераў і школьнікаў у Мінску. Выстаўляць свае творы пачынае з 1938 года.

У часы вайны С. Каткоў прайшоў шлях салдата ад Масквы да Кёнігсберга ў радах 5-й арміі 3-га Беларускага фронту, сумяшчаючы воінскія абавязкі з функцыямі мастака-агітатара і фотакарэспандэнта пры палітаддзеле. У яго біяграфіі — абарона Масквы, Паўночна-Заходні фронт, 3-ці Беларускі фронт, Смаленск, Віцебск, Кёнігсберг, Далёкі Усход, Маньчжурыя.

Узнагароджаны медалямі «За адвагу», «За баявыя заслугі», «За абарону Масквы», «За ўзяцце Кёнігсберга», «За перамогу над Германіяй», «За перамогу над Японіяй». На фронце мастаком створаны выдатныя графічныя серыі «Дземянскі плацдарм», «Рамушаўскі калідор», якія сёння з’яўляюцца каштоўнымі дакументамі таго часу.

У пасляваенныя гады выкладае ў Мінскім мастацкім вучылішчы, Рэспубліканскай школе-інтэрнаце па музыцы і выяўленчаму мастацтве. Выдатны педагог, ён выхаваў бліскучую плеяду беларускіх мастакоў, архітэктараў, сярод якіх архітэктар Леанід Левін, скульптар Генадзь Мурамцаў, мастакі Май Данцыг, Зоя Літвінава, Васіль Сумараў і інш.[2] Жыў у Мінску па адрасе: 2-і Сморгаўскі завулак, дом 6 (на доме ўсталявана памятная дошка ў гонар Сяргея Каткова)[3].

У творчасці мастак вяртаецца да сваёй любімай тэмы — беларускага краявіду. У творах нярэдка спалучае два жанры: пейзаж і нацюрморт. Жывапісная і графічная спадчына С. Каткова захоўваецца ў зборы Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь, Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, фондах Беларускага саюза мастакоў, ва ўласнасці сям’і мастака, і інш.

Зноскі

  1. Художники советской Белоруссии. Союз художников БССР. Минск, изд. «Беларусь», 1976…
  2. Пейзаж які ўсміхаецца. Прэс-рэліз выстаўкі С. П. Каткова ў Нацыянальным гістарычным музеі Рэспублікі Беларусь (19.01.2010 — 14.02.2010)
  3. https://belisrael.info/?p=31134

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (27):
Катэгорыя·Заслужаныя настаўнікі БССР
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За абарону Масквы»
Катэгорыя·Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За ўзяцце Кёнігсберга»
Катэгорыя·Сяргей Пятровіч Каткоў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Выкладчыкі Мінскага дзяржаўнага мастацкага каледжа імя А. К. Глебава
Катэгорыя·Мастакі Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Пензенскай губерні
Катэгорыя·Педагогі Беларусі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За перамогу над Японіяй»
Катэгорыя·Памерлі ў 1976 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1911 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 1 кастрычніка
Катэгорыя·Выпускнікі Пензенскага мастацкага вучылішча
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За баявыя заслугі»
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Катэгорыя·Памерлі ў Мінску
Катэгорыя·Выкладчыкі Гімназіі-каледжа мастацтваў імя І. В. Ахрэмчыка
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Пензенскай вобласці
Катэгорыя·Мастакі паводле алфавіта
Катэгорыя·Мастакі СССР
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За адвагу»
Катэгорыя·Мастакі XX стагоддзя
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без партрэтаў