wd wp Пошук:

Сяргей Лагадзінскі

Сяргей Лагадзінскі (руск.: Сергей Лагодинский, ням.: Sergey Lagodinsky; нар. 1 снежня 1975, Астрахань, Астраханская вобласць, РСФСР, СССР[4]) — нямецкі палітык, юрыст і журналіст расійскага і яўрэйскага паходжання, дэпутат Еўрапейскага парламента IX склікання ад партыі Саюз 90/Зялёныя.

Біяграфія

Нарадзіўся ў яўрэйскай сям’і ў СССР, перасяліўся ў Германію ў 1993 годзе[5]. Пазней стаў членам бярлінскага аддзялення яўрэйскай абшчыны[6].

У Гётынгенскім універсітэце атрымаў адукацыю ў галіне права, у Гарвардскім універсітэце — у галіне дзяржаўнага кіравання. Атрымаў ступень доктара права ў Берлінскім універсітэце імя Гумбальта[7].

Працаваў у міжнароднай юрыдычнай фірме «Orrick, Herrington & Sutcliffe»[7]. У 2003–2008 гадах працаваў праграмным дырэктарам і дарадцам у бярлінскай сядзібе Амерыканскага яўрэйскага камітэта(польск.) бел.[8]. Таксама займаўся журналісцкай дзейнасцю, у тым ліку для «Deutschlandradio(польск.) бел.», «Deutsche Welle», «BBC World Service», «Süddeutsche Zeitung» i «Die Welt»[8].

У 2001 годзе далучыўся да Сацыял-дэмакратычнай партыі Германіі, у якой заснаваў працоўную групу, якая аб’ядноўвала сацыял-дэмакратаў яўрэйскага паходжання[5]. Выйшаў з партыі ў 2011 годзе, раскрытыкаваўшы яе пазіцыю ў дачыненні да Ціла Сарацына(укр.) бел.[5]. Пазней пачаў працаваць у Фондзе Генрыха Бёля(укр.) бел., дзе быў кіраўніком аддзела па справах Еўрапейскага Саюза і Паўночнай Амерыкі[7].

Сяргей Лагадзінскі пра сябе ў відэа для Фонду Генрыха Бёля(укр.) бел./Еўрапейскага зялёнага фонду(польск.) бел.

У 2011 годзе далучыўся да партыі Саюз 90/Зялёныя[9]. На выбарах 2019 года быў абраны ў Еўрапейскі парламент IX склікання па партыйным спісе[10].

14 верасня 2020 года ўзяў шэфства над Максімам Знакам, беларускім адвакатам і палітычным зняволеным[11][12].

Зноскі

  1. https://www.europarl.europa.eu/meps/pl/197460/SERGEY_LAGODINSKY/home
  2. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #1032679921 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 9 сакавіка 2015.
  3. http://www.europarl.europa.eu/meps/en/197460/SERGEY_LAGODINSKY/home Праверана 21 верасня 2019.
  4. Sergey LAGODINSKY(польск.) . Еўрапейскі парламент. Праверана 2 ліпеня 2019.
  5. 1 2 3 Sarrazin war ihm zu viel(ням.) . Die Tageszeitung(польск.) бел. (27 красавіка 2011). Праверана 26 мая 2019.
  6. Repräsentantenversammlung(ням.) . Яўрэйскае жыццё ў Берліне(ням.) бел.. Архівавана з першакрыніцы 21 чэрвеня 2018. Праверана 26 мая 2019.
  7. 1 2 3 Sergey Lagodinsky(ням.) . Фонд Генрыха Бёля(укр.) бел.. Архівавана з першакрыніцы 28 лютага 2021. Праверана 26 мая 2019.
  8. 1 2 Sergey Lagodinsky: Curriculum Vitae(англ.)  (недаступная спасылка). juedischesmuseum.de. Архівавана з першакрыніцы 14 красавіка 2016. Праверана 26 мая 2019.
  9. Ska Keller und Sven Giegold sind das grüne Spitzenduo für die Europawahl 2019(ням.) . Саюз 90/Зялёныя (10 лістапада 2018). Архівавана з першакрыніцы 10 лістапада 2018. Праверана 26 мая 2019.
  10. European Parliament election 2019: Alphabetical list of all elected candidates(англ.) . Bundeswahlleiter(ням.) бел.. Архівавана з першакрыніцы 27 мая 2019. Праверана 27 мая 2019.
  11. Three more German MPs take over prisoners’ godparenthood for Tatsiana Kaneuskaya, Maxim Znak and Akihiro Hayeuski-Hanada(англ.) . Libereco – Partnership for Human Rights (14 верасня 2020). Архівавана з першакрыніцы 20 ліпеня 2021. Праверана 22 кастрычніка 2021.
  12. Zur Situation der Jurist*innen in Belarus(ням.) . Нямецкае таварыства вывучэння Усходняй Еўропы(укр.) бел.. Архівавана з першакрыніцы 4 сакавіка 2021. Праверана 22 кастрычніка 2021.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (18):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Публіцысты Германіі
Катэгорыя·Выпускнікі Гарварда
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Члены Саюза 90 — Партыі зялёных
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з украінскай
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1975 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з польскай
Катэгорыя·Нарадзіліся 1 снежня
Катэгорыя·Дэпутаты Еўрапарламента ад Германіі
Катэгорыя·Юрысты Германіі
Катэгорыя·Члены Сацыял-дэмакратычнай партыі Германіі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Астрахані
Катэгорыя·Палітыкі паводле алфавіта
Катэгорыя·Выпускнікі Гётынгенскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Дактары права
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных