wd wp Пошук:

Süddeutsche Zeitung

«Süddeutsche Zeitung», «Зю́ддойчэ ца́йтунг» (SZ, ЗЦ; літаральна — «Паўднёвагерманская газета») — найбуйнейшая штодзённая газета Германіі. Заснавана 16 кастрычніка 1945 года. Выдаецца ў Мюнхене выдавецтвам «Süddeutscher Verlag».

Газета пазіцыянуе сябе як «ліберальна-эканамічнае» выданне. Вялікая ўвага надаецца падзеям культурнага жыцця. Рубрыка, прысвечаная культуры, ідзе адразу пасля рубрыкі «Палітыка». Па панядзелках выходзіць дадатак з артыкуламі з «Нью-Ёрк Таймс» на англійскай мове, па пятніцах выходзіць часопіс «ЗЦ-Магацын» (ням.: SZ-Magazin), а па суботах — дадатак за тыдзень. У Мюнхене выходзіць дадатак-афіша «ЗЦ-Экстра».

Улетку 2005 года ЗЦ была прызнана нямецкімі журналістамі «вядучай газетай № 1» Германіі.

Гісторыя

Газета ўпершыню выйшла ў суботу, 16 кастрычніка 1945 года. У той час газета каштавала 20 пфенігаў.

З прычыны крызісу друкарскіх выданняў у 2000 годзе фінансавае становішча ЗЦ пагоршылася. Газета была вымушана прадаць частку сваіх акцый. Шматлікія супрацоўнікі патрапілі пад скарачэнне.

Зноскі

  1. 1 2 Impressum Праверана 24 ліпеня 2019.
  2. 1 2 The ISSN portalParis: ISSN International Centre, 2005. — ISSN 0174-4917

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (8):
Газеты паводле алфавіта
Газеты на нямецкай мове
Газеты Германіі
Вікіпедыя:Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
З’явіліся ў 1945 годзе
Друкаваныя выданні, якія ўзніклі ў 1945 годзе
Вікіпедыя:Газеты без геаграфічных каардынат