wd wp Пошук:

Сяргей Віталевіч Гурэнка

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Гурэнка. .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Сярге́й Віта́левіч Гурэ́нка (нар. 30 верасня 1972, Гродна, БССР) — беларускі футбаліст і трэнер. Выступаў за нацыянальную зборную Беларусі (1994—2006). У якасці трэнера ўзначальваў мінскае «Дынама» (2009—2010, 2017—2018, 2019—2020), жодзінскае «Тарпеда-БелАЗ», салігорскі «Шахцёр» (2021).

Кар’ера футбаліста

Экс-капітан беларускай зборнай; дэбютаваў 25 мая 1994 года ў таварыскай гульні з Украінай (1:3); экс-рэкардсмен нацыянальнай каманды па колькасці згуляных матчаў — 80, забіў тры мячы. У кастрычніку 2009 года Аляксандр Кульчы згуляў свой 81-ы матч за зборную і апярэдзіў Гурэнку.

Уваходзіць у Клуб Сяргея Алейнікава.

У красавіку 2014 года ў якасці аматара быў заяўлены ў Другую лігу чэмпіянату Беларусі за мінскі «Партызан»[4], куды яго запрасіў былы аднаклубнік Андрэй Лаўрык. 27 красавіка 2014 года дэбютаваў за «Партызан» у матчы супраць «Клецка»[5].

Кар’ера трэнера

Галоўны трэнер мінскага «Дынама» (2009—2010), «Тарпеда» (Жодзіна) (2010—2012).

У 2012 годзе зноў апынуўся ў мінскім «Дынама», дзе заняў пасаду спартыўнага дырэктара. У міжсезонні 2012—2013 гадоў быў адным з галоўных арганізатараў запрашэння ў «Дынама» такіх ігракоў, як Аднан Захіравіч, Крысціян Абадо і Дзмітрый Сычоў (апошні гуляў разам з Гурэнкам у маскоўскім «Лакаматыве»).

У красавіку 2013 года перайшоў на трэнерскую працу ў расійскі «Краснадар»[6], дзе стаў асістэнтам Славалюба Мусліна, але ўжо ў жніўні 2013 года разам з Мусліным пакінуў гэты клуб[7].

У лютым 2014 года ўвайшоў у трэнерскі штаб «Спартака» з Нальчыка[8]. У чэрвені 2014 года зноў стаў асістэнтам Славалюба Мусліна, на гэты раз у пермскім «Амкары»[9]. У снежні 2014 года ўслед за Мусліным пакінуў пасаду трэнера пермякоў[10].

У чэрвені 2015 года ўвайшоў у трэнерскі штаб бельгійскага «Стандарда», які незадоўга да таго ўзначаліў Муслін[11]. Аднак, ужо ў жніўні разам з сербскім трэнерам быў адпраўлены ў адстаўку, асноўнай прычынай якой стаў невыхад у групавы этап Лігі Еўропы[12].

Са снежня 2015 года пачаў працу ў юнацкай камандзе мінскага «Дынама»[13], а з пачатку наступнага сезона ўзначаліў дубль мінчан. У маі 2016 года дадаткова прыняў прапанову Славалюба Мусліна быць яго асістэнтам у зборнай Сербіі[14][15]. У маі 2017 года, пасля адстаўкі галоўнага трэнера мінчан Сяргея Бароўскага, быў прызначаны выканаўцам абавязкаў галоўнага трэнера[16] і неўзабаве зацверджаны на пасадзе. Пры гэтым застаўся ў штабе зборнай Сербіі, якая разам з Гурэнкам трапіла ў фінальную частку чэмпіянату свету 2018. Аднак у лістападзе 2017 года, неўзабаве пасля адстаўкі Мусліна, услед за ім пакінуў сербскую зборную[17].

У сезоне 2017 «Дынама» на чале з Гурэнкам заняла другое месца ў чэмпіянаце Беларусі, набраўшы роўную колькасць ачкоў з чэмпіёнам БАТЭ і саступіўшы першае месца па дадатковых паказчыках. У сезоне 2018 дынамаўцы атрымалі бронзавыя медалі чэмпіянату. У студзені 2019 года стала вядома, што Гурэнка па заканчэнні кантракта пакідае пасаду галоўнага трэнера мінчан[18].

У чэрвені 2019 года зноў стаў трэніраваць «Дынама»[19]. Аднак, выступы каманды атрымаліся няўдалымі — «Дынама» выбыла з Лігі Еўропы ў першым раўндзе, у чэмпіянаце Беларусі 2019 засталося без медалёў, у пачатку 2020 года выбыла з Кубка Беларусі, а ў чэмпіянаце ішло ў ніжняй частцы табліцы. У красавіку 2020 года па пагадненні бакоў пакінуў сталічны клуб[20].

У лютым 2021 года ўзначаліў літоўскі «Рыцярэй»[21], які пад кіраўніцтвам Гурэнка знаходзіўся ў ніжняй частцы табліцы. У маі 2021 года па заканчэнні кантракта пакінуў пасаду ў літоўскім клубе[22].

У ліпені 2021 года быў прызначаны галоўным трэнерам салігорскага «Шахцёра»[23]. Пад кіраўніцтвам Гурэнкі «Шахцёр» выбыў з Лігі канферэнцый і Кубка Беларусі. У верасні 2021 года, пасля паражэння ад БАТЭ (0:1), пакінуў салігорскі клуб[24].

У студзені 2015 года атрымаў трэнерскую ліцэнзію катэгорыі PRO[25].

Зноскі

  1. Sergey Gurenko // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Sergei Gurenko // FBref.com
  3. SERGEI GURENKO // Base de Datos del Futbol Argentino
  4. Сергей Гуренко заявлен во второй лиге за «Партизан»
  5. Сергей Гуренко: «Меня не нужно уговаривать. Все равно ведь играю с друзьями в свободное время»
  6. Сергей Гуренко вошел в тренерский штаб «Краснодара»(недаступная спасылка)
  7. Гуренко покинул тренерский штаб «Краснодара»
  8. Сергей Гуренко вошел в тренерский штаб «Спартака» из Нальчика
  9. Гуренко будет помогать Муслину в «Амкаре»
  10. Сергей Гуренко покинул пост старшего тренера “Амкара”
  11. Сергей Гуренко стал ассистентом Славолюба Муслина в бельгийском “Стандарде”
  12. “Стандард” уволил Муслина и Гуренко
  13. Сергей Гуренко приступил к работе с юношеской командой минского “Динамо”
  14. Сергей Гуренко стал помощником Славолюба Муслина в сборной Сербии
  15. Сергей Гуренко: “Став помощником Муслина в сборной Сербии, я продолжу тренировать дубль минского “Динамо”
  16. Гуренко назначен и.о. главного тренера “Динамо” Минск
  17. Сергей Гуренко расторг контакт с Федерацией футбола Сербии
  18. Минское “Динамо” официально подтвердило уход Сергея Гуренко
  19. Сергей Гуренко вновь возглавил минское “Динамо”
  20. Официально: Минское “Динамо” расторгло контракт с Гуренко
  21. Сергей Гуренко возглавил литовский “Ритеряй”
  22. “Ритеряй” не стал продлевать действовавший до конца мая контракт с Сергеем Гуренко
  23. Официально: Сергей Гуренко - главный тренер “Шахтера”
  24. “Шахтер” расстался с главным тренером Сергеем Гуренко
  25. Ермакович, Гольмак, Солодовников, Пышник и еще 15 белорусских специалистов сдали экзамен на категорию PRO
Тэмы гэтай старонкі (28):
Катэгорыя·Футбольныя трэнеры Беларусі
Катэгорыя·Ігракі зборнай Беларусі па футболе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Трэнеры ФК Шахцёр Салігорск
Катэгорыя·Ігракі ФК Рома
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Гродне
Катэгорыя·Футбалісты Беларусі
Катэгорыя·Трэнеры ФК Рыцярэй
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Трэнеры ФК Тарпеда-БелАЗ
Катэгорыя·Ігракі ФК Партызан Мінск
Катэгорыя·Ігракі ФК П’ячэнца
Катэгорыя·Ігракі ФК Парма
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Ігракі ФК Дынама Мінск
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1972 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Трэнеры ФК Дынама Мінск
Катэгорыя·Нарадзіліся 30 верасня
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Ігракі ФК Рэал Сарагоса
Катэгорыя·Ігракі ФК Нёман Гродна
Катэгорыя·Футбольныя трэнеры паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Ігракі ФК Лакаматыў Масква
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных