wd wp Пошук:

Сяргей Віктаравіч Туранок

.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Сяргей Туранок (нар. 23 сакавіка 1986, Антосіна, Дзяржынскі раён) — беларускі футбаліст (брамнік) і трэнер. У цяперашні час працуе трэнерам брамнікаў у дубліруючым складзе клуба «Іслач».

Клубная кар’ера

Пачынаў кар’еру ў дзяржынскай «Лівадыі», пазней далучыўся да мінскага «Тарпеда-СКА», дзе гуляў за дубль. Застаўся ў камандзе пасля таго, як яна ў 2005 годзе перайшла ў Другую лігу, і дапамог ёй выйграць турнір, але пасля гэтага сталічны клуб спыніў існаванне, і Туранок стаў іграком жлобінскага «Камунальніка».

У 2007—2008 гуляў за дубль жодзінскага «Тарпеда», пасля далучыўся да першалігавага светлагорскага «Хіміка». Па выніках сезона 2010 быў прызнаны найлепшым брамнікам Першай лігі. У 2011 годзе стаў іграком «Гарадзеі», якая дэбютавала ў Першай лізе. У складзе «Гарадзеі» спачатку быў асноўным брамнікам, але пазней стаў радзей з’яўляцца на полі і ў 2014 годзе вярнуўся ў «Хімік».

У пачатку 2015 года стаў іграком «Іслачы», якой у якасці асноўнага брамніка дапамог перамагчы ў Першай лізе. Пасля выхаду каманды ў Вышэйшую лігу застаўся ў якасці другога брамніка. 7 ліпеня 2016 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе, выйшаўшы ў стартавым складзе ў матчы супраць БАТЭ (1:3). Усяго ў сезоне 2016 згуляў у чатырох матчах Вышэйшай лігі. У студзені 2017 года падоўжыў кантракт з «Іслаччу»[1]. У сезоне 2017 стаў часцей з’яўляцца на полі, правёў 12 матчаў. У сезоне 2018 быў асноўным брамнікам, у чэрвені і ліпені не гуляў з-за траўмы, пазней вярнуўся ў стартавы склад. У снежні 2018 года па заканчэнні кантракта пакінуў «Іслач»[2].

У студзені 2019 года пачаў трэніравацца з бабруйскай «Белшыны» і неўзабаве афіцыйна стаў іграком каманды[3]. У сезоне 2019 чаргаваўся на полі з Уладзімірам Пяцігорцам, па выніках чэмпіянату дапамог «Белшыне» вярнуцца ў Вышэйшую лігу. У лютым 2020 года падоўжыў кантракт з бабруйскім клубам[4]. Пачынаў сезон 2020 асноўным брамнікам, але з лета саступіў месца ў складзе Аляксею Харытановічу. У снежні 2020 года па заканчэнні кантракта пакінуў «Белшыну»[5].

У красавіку 2021 года далучыўся да «Маладзечна», дзе гуляў да канца сезона[6]. У лютым 2022 года папоўніў склад дзяржынскага «Адзінства»[7].

Трэнерская кар’ера

У 2020 годзе, гуляючы ў «Белшыне», выступаў таксама ў якасці трэнера.

З чэрвеня 2021 года пачаў правацаць з брамнікамі ў дзіцячай школе «Іслачы»[8]. У студзені 2022 года стаў трэнерам брамнікаў у дубліруючым складзе клуба[9].

Дасягненні

Статыстыка выступленняў

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2003Д3Лівадыя12-18
2004дубльТарпеда-СКА11-4
2005Д3Тарпеда-СКА10-1
2006Д3Камунальнік11-7
2007дубльТарпеда22-26
2008дубльТарпеда27-25
2009Д2Хімік23-18
2010Д2Хімік27-33
2011Д2Гарадзея22-23
2012Д2Гарадзея19-10
2013Д2Гарадзея13-11
2014Д2Хімік30-26
2015Д2Іслач29-24
2016Д1Іслач4-10
2017Д1Іслач12-17
2018Д1Іслач17-23
2019Д2Белшына15-13
2020Д1Белшына9-22
2021Д3Маладзечна15-6

Зноскі

  1. Туранок и Слабашевич продлили контракты с “Ислочью”
  2. Букаткин, Туранок и еще пять игроков покинули “Ислочь”
  3. Бубнов и Туранок стали игроками “Белшины”
  4. Глебко, Харитонович и Ясюкевич подписали контракты с “Белшиной”. Еще три игрока продлили соглашения с клубом
  5. “Белшину” покинуло 10 футболистов
  6. Пополнение Д2: новый тренер “Осиповичей”, “Молодечно-2018” без своих звезд (+ таблица трансферов первой лиги)
  7. Тренер ФК «Единство» Константин Ященко рассказал о планах команды на сезон-2022
  8. Сергей Туранок вошел в тренерский штаб ДЮСШ «Ислочь»
  9. Дублеры «Ислочи» вышли из отпуска

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (24):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Футбольныя трэнеры паводле алфавіта
Катэгорыя·Футбольныя трэнеры Беларусі
Катэгорыя·Ігракі ФК Лівадыя Дзяржынск
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Ігракі ФК Маладзечна
Катэгорыя·Нарадзіліся 23 сакавіка
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1986 годзе
Катэгорыя·Ігракі ФК Іслач
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Артыкулы пра футбалістаў без партрэтаў
Катэгорыя·Ігракі ФК Белшына
Катэгорыя·Ігракі ФК Тарпеда-БелАЗ
Катэгорыя·Футбольныя варатары
Катэгорыя·Футбалісты Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Дзяржынскім раёне
Катэгорыя·Ігракі ФК Жлобін
Катэгорыя·Ігракі ФК Хімік Светлагорск
Катэгорыя·Ігракі ФК Гарадзея
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Ігракі ФК Тарпеда Мінск
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта