wd wp Пошук:

Сяргей Ігнатаў

Сяргей Сямёнавіч Ігнатаў (нар. 1960, Відзін, Балгарыя) — балгарскі гісторык, егіптолаг, палітык, дзяржаўны дзеяч, доктар гістарычных навук, рэктар Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта.

Біяграфія

Паходжанне і адукацыя

Сяргей Ігнатаў нарадзіўся 6 жніўня 1960 года у Відзіне, у сям’і адваката і стаматолага. Яго бацька, Сямён Ігнатаў, быў кіраўніком прадпрыемства “Кнігараспаўсюджванне”, членам Камуністычнай партыі Балгарыі, пазней - актывістам Балгарскай сацыялістычнай партыі і старшынёй Балгарскага антыфашысцкага саюзу. Сяргей Ігнатаў з’яўляецца нашчадкам Ярдана Стаянава і Цэка Петкава - вядомых змагароў за свабоду і незалежнасць Балгарыі ў ХІХ ст.

Навучаўся на факультэце ўсходазнаўства Ленінградскага дзяржаўнага універсітэта, які скончыў у 1985 г. Там жа абараніў дысертацыю на суісканне вучонай ступені кандыдата гістарычных навук. У 1993 і 1995 гадах праходзіў стажыроўку ў All Souls College у Оксфардзе. У чэрвені 2009 года становіцца доктарам гістарычных навук.

Валодае балгарскай, рускай, англійскай, французскай мовамі, навучае студэнтаў і праводзіць даследаванні па коптскай і старажытнаегіпецкай мовах, карыстаецца асіра-вавілонскай (акадскай) і старажытнагрэцкай мовамі.

Навуковая кар’ера

Праца ў Сафійскім універсітэце Св. Клімента Ахрыдскага

Праца ў Новым балгарскім універсітэце

У перыяд 2002-2009 гг. - старшы навуковы супрацоўнік Інстытута тракалогіі Балгарскай акадэміі навук.

У снежні 2017 года прызначаны рэктарам Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта.

Сяброўства ў навуковых арганізацыях

Палітычная дзейнасць

У траўні 2006 года быў прапанаваны кандыдатам ў прэзідэнты Балгарыі ад “правых” на маючых адбыцца ў кастрычніку 2006 года прэзідэнцкіх выбарах, пазней кандыдатам ад “правых” быў абраны Недзелчо Беронаў, які атрымаў усяго 10 адсоткаў галасоў.

З жніўня 2009 года - намеснік міністра адукацыі, моладзі і навукі Балгарыі.

19 лістапада 2009 года пасля абрання Ярданка Фандыкава мэрам Сафіі, той быў вызвалены ад пасады міністра адукацыі, моладзі і навукі балгарыі, а на яго месца міністрам быў абраны Сяргей Ігнатаў.

28 студзеня 2013 года прэм’ер-міністр Бойка Барысаў адправіў яго ў адстаўку ў сувязі з вынікамі праверкі дзейнасці Фонда “Навуковыя даследаванні”. Па выніках праверкі Ігнатаў напісаў заяву аб выхадзе ў адстаўку, якая была прынята кіраўніком ўрада Балгарыі адразу ж.

Дзейнасць у якасці міністра

Погляды на рэформы ў сферы адукацыі

Крытыка

Зноскі

Спасылкi

Тэмы гэтай старонкі (16):
Катэгорыя·Рэктары Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Відзіне
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся 6 жніўня
Катэгорыя·Дактары гістарычных навук
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з ручной вікіфікацыяй альма-матар у картцы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з ручной вікіфікацыяй месца нараджэння ў картцы
Катэгорыя·Выкладчыкі Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта
Катэгорыя·Выпускнікі гістарычнага факультэта СПбДУ
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1960 годзе
Катэгорыя·Выпускнікі СПбДУ
Катэгорыя·Асобы