wd wp Пошук:

Сяргей Ігаравіч Курганскі

.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Сяргей Курганскі (нар. 15 мая 1986, Гродна) — беларускі футбаліст, брамнік гродзенскага «Нёмана».

Клубная кар’ера

Выхаванец гродзенскай СДЮШАР-6, пачынаў кар’еру ў дублі мясцовага «Нёмана». У 2005 годзе з’яўляўся ў асноўнай камандзе гродзенцаў, але пазней зноў выступаў толькі за дубль. Улетку 2007 года трапіў у арэнду ў «Савіт» (быў там асноўным брамнікам), правёў у гэтым клубе адзін год. Другую палову 2008 правёў у складзе мінскага МТЗ-РІПА, дзе быў другім брамнікам пасля Аляксандры Сулімы. Некаторы час з-за дыскваліфікацыі Сулімы трапляў у стартавы склад мінчан.

Сезон 2009 правёў у «Белшыне», разам з якой выйграў Першую лігу. У 2010 годзе выступаў за брэсцкае «Дынама», дзе гуляў пераважна за дубль, у асноўнай камандзе правёў толькі адзін матч. З 2011 стаў выступаць у клубах Першай лігі, пры гэтым «Партызану» і «Дняпру» дапамагаў вярнуцца ў Вышэйшую лігу. Першую палову 2013 года знаходзіўся без клуба, пасля чаго стаў іграком «Слоніма». У 2014 годзе быў асноўным брамнікам «Ліды».

У сакавіку 2015 года пасля прагляду падпісаў кантракт з «Нёманам»[2]. Пачынаў сезон 2015 у якасці другога брамніка, але неўзабаве выцесніў Уладзіслава Васілючка і заняў месца ў аснове. У студзені 2016 года падоўжыў кантракт з гродзенцамі[3]. У сезоне 2016 ужо быў трывалым першым брамнікам каманды.

Па заканчэнні сезона ў снежні 2016 года Курганскім цікавілася брэсцкае «Дынама», але ён вырашыў застацца ў Гродна на наступны год[4]. Сезон 2017 распачаў у аснове, аднак у маі выбыў з-за траўмы, і пазней стаў саступаць месца ў складзе Уладзіміру Жураву. У лістападзе 2017 года яшчэ на год падоўжыў кантракт з «Нёманам»[5]. Сезон 2018 пачынаў у якасці асноўнага брамніка, аднак у красавіку атрымаў траўму. У жніўні 2018 года вярнуўся ў строй і зноў атрымаў месца ў аснове.

У снежні 2018 года падпісаў пагадненне з гродзенцамі на сезон 2019[6]. Пачынаў сезон асноўным брамнікам, аднак у ліпені атрымаў траўму, пасля аднаўлення ў верасні стаў заставацца на лаўцы запасных. У снежні 2019 года падоўжыў кантракт з «Нёманам» на два гады[7].

У 2020—2021 гадах не меў трывалага месца ў складзе, чаргаваўся з іншымі брамнікамі, пераважна з Дзмітрыем Дударам. У студзені 2022 года падоўжыў пагадненне з гродзенскім клубам на год[8].

Дасягненні

Грамадзянская пазіцыя

Пасля жорсткага разгону акцый пратэстаў, выкліканых масавымі фальсіфікацыямі на прэзідэнцкіх выбарах 2020 года, збіцця і катаванняў затрыманых пратэстоўцаў, разам з 92 іншымі беларускімі футбалістамі выступіў з асуджэннем гвалту ў Беларусі[9].

Зноскі

  1. Sergey Kurganski // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Курганский и Фомин заключили контракты с «Неманом», Каборда покинул клуб
  3. Сергей Курганский продлил контракт с “Неманом”
  4. Курганский подписал новый контракт с «Неманом»
  5. Журов и Курганский продолжат защищать ворота “Немана”
  6. Сергей Курганский поставил подпись под новым контрактом с “Неманом”
  7. Сергей Курганский продлил контракт с “Неманом”
  8. “Неман” продлил контракт с вратарем Курганским
  9. 93 беларускія футбалісты выступілі з асуджэннем гвалту ВІДЭА

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (22):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1986 годзе
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Гродне
Катэгорыя·Футбалісты Беларусі
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Ігракі ФК Дняпро Магілёў
Катэгорыя·Ігракі ФК Дынама Брэст
Катэгорыя·Нарадзіліся 15 мая
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Ігракі ФК Партызан Мінск
Катэгорыя·Ігракі ФК Белшына
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Ігракі ФК Савіт
Катэгорыя·Ігракі ФК Нёман Гродна
Катэгорыя·Ігракі ФК Слонім-2017
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Футбольныя варатары
Катэгорыя·Артыкулы пра футбалістаў без партрэтаў
Катэгорыя·Ігракі ФК Ліда
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных