wd wp Пошук:

Сяргей Іванавіч Спасакукоцкі

Сяргей Іванавіч Спасакуко́цкі[2] (руск.: Сергей Иванович Спасокукоцкий; 10 чэрвеня 1870 — 17 лістапада 1943) — рускі і савецкі вучоны ў галіне хірургіі, адзін з заснавальнікаў страўнікава-кішэчнай хірургіі. Акадэмік Акадэміі навук СССР (1942), Акадэміі медыцынскіх навук СССР (1934). Заслужаны дзеяч навукі РСФСР (1934).

Біяграфія

Нарадзіўся ў горадзе Кастрама. З 1879 года вучыўся ў Яраслаўскай мужчынскай гімназіі[3]. У 1888 годзе паступіў на медыцынскі факультэт Маскоўскага ўніверсітэта, які скончыў у 1893 годзе. Працавў у якасці пазаштатнага ардынатара ў хірургічную клініку прафесара Л. Л Леўшына[3]. У 1898—1909 гадах загадваў хірургічным аддзяленнем губернскай земскай бальніцы ў Смаленску, у 1909—1911 гадах — хірургічным аддзяленнем Саратаўскай бальніцы. У 1911 годзе савет прафесараў абраў С. І. Спасакукоцкага прафесарам кафедры тапаграфічнай анатоміі і аператыўнай хірургіі і з 1913 года ён быў прызначаны кіраўніком хірургічнай клінікі Саратаўскага універсітэта. Улетку 1915 года ў якасці хірурга-кансультанта знаходзіўся на Паўднёва-Заходнім фронце Першай сусветнай вайны. З 1926 года С. І. Спасакукоцкі ў Маскве на пасадзе загадчыка кафедры факультэцкай хірургічнай клінікі 2-га Маскоўскага медыцынскага універсітэта. Адначасова з 1927 года загадчык хірургічнага сектара Інстытута пералівання крыві і галоўны хірург бальніцы лячэбна-санітарнага ўпраўлення Крамля.

Памёр С. І. Спасакукоцкі 17 лістапада 1943 года і быў пахаваны ў Маскве на Новадзявочых могілках.

Навуковая і грамадская дзейнасць

С. І. Спасакукоцкаму належаць каля 143 навуковыя працы, у тым ліку 3 манаграфіі, па пытаннях касцяной пластыкі, хірургіі органаў грудной і брушной поласцей, уралогіі, нейрахіругіі, пералівання крыві, асептыкі. Прапанаваў метады лячэння хворых з траўматычным і аперацыйным шокам, ўвядзенне ў тонкую кішку пажыўнай сумесі праз зонд для прафілактыкі аперацыйнага шоку пры раку і язвавай хваробе страўніка. Першым распрацаваў глухое шво пры агнястрэльных ранах чэрапа і раненнях брушной поласці з пашкоджаннем унутраных органаў. Пад яго кіраўніцтвам распрацоўваліся праблемы кансервавання крыві, яе транспарціроўкі, выкарыстання трупнай і ўтыльнай крыві. Абгрунтаваў і ўвёў прынцып ваеннай хірургіі: «у франтавых медсанбатах — толькі кроў першай групы, сумяшчальнай з чатырма іншымі»[3]. У 1913 годзе першым стаў выкарыстоўваць тлушчавыя тампоны для барацьбы з крывацёкам пры аперацыях на мозгу[3].

С. І. Спасакукоцкім створана школа савецкіх хірургаў, сярод якіх А. М. Бакулеў, Я. Л. Бярозаў, А. У. Гуляеў, В. І. Казанскі, Б. Э. Лінберг і інш.

Двойчы абіраўся дэпутатам Маскоўскага гарадскога савета, быў членам праўлення Усесаюзнага таварыства хірургаў, рэдактарам часопіса «Новый хирургический архив», членам рэдкалегіі шэрагу часопісаў.

Узнагароды і званні

С. І. Спасакукоцкі ўзнагароджаны шэрагам айчынных і замежных узнагарод. Сярод іх:

Лаўрэат Сталінскай прэміі 1-й ступені 1942 года за за распрацоўку метадаў радыкальных хірургічных аперацый пры лёгачных захворваннях, укараненне гэтых метадаў у лячэбную практыку і за працу «Актиномикоз лёгких». У 1934 годзе С. І. Спасакукоцкаму прысвоена званне Заслужанага дзеяча навукі РСФСР.

Памяць

Мемарыяльная дошка на будынку Гарадской клінічнай бальніцы ў Смаленску

У гонар С. І. Спасакукоцкага названы вуліца ў Кастраме, факультэцкая хірургічная клініка Расійскага нацыянальнага даследчага медыцынскага ўніверсітэта імя М. І. Пірагова (былы 2-і Маскоўскі медыцынскі інстытут), Гарадской клінічнай бальніцы № 50 Дэпартамента аховы здароўя горада Масквы. Устаноўлена мемарыяльная дошка на будынку Смаленскай гарадской клінічнай бальніцы. Існавала прэмія Акадэміі медыцынскіх навук СССР імя С. І. Спасакукоцкага.

Зноскі

  1. 1 2 3 Спасокукоцкий Сергей Иванович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  2. БелЭн, 2002
  3. 1 2 3 4 Сергей Иванович Спасокукоцкий // Городская клиническая больница имени С. И. Спасокукоцкого Департамента здравоохранения города Москвы (руск.)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (30):
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Памерлі ў Маскве
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0
Катэгорыя·Памерлі 17 лістапада
Катэгорыя·Хірургі СССР
Катэгорыя·Пахаваныя на Новадзявочых могілках
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Леніна
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Святога Станіслава 3 ступені
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак
Катэгорыя·Выпускнікі МДУ
Катэгорыя·Памерлі ад раку печані
Катэгорыя·Выкладчыкі Саратаўскага дзяржаўнага ўніверсітэта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Кастраме
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Меджыдые 3 ступені
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1870 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 10 чэрвеня
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Святога Станіслава 2 ступені
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Святой Ганны 3 ступені
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Заслужаныя дзеячы навукі РСФСР
Катэгорыя·Хірургі Расійскай імперыі
Катэгорыя·Памерлі ў 1943 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных