wd wp Пошук:

Сымон Раманчук

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Раманчук.

Сымон Раманчук (19161951(?)) — беларускі вайсковы і грамадскі дзеяч, педагог. Афіцэр БКА, дэсантнік беларускага батальёна «Дальвіц».[1]

Біяграфія

Нарадзіўся ў 1916 г. у в. Баяры Слуцкага павета Мінскай губерні ў Расійскай імперыі (цяпер — Нясвіжскі раён Мінскай вобласці). У 1930-я гг. скончыў Нясвіжскую настаўніцкую семінарыю, паступіў у польскую школу падхарунжых.

У Другую сусветную вайну у верасні 1939 г. ваяваў супраць немцаў у складзе Войска Польскага. З 1940 г. знаходзіўся на тэрыторыі Беларусі, акупаванай саветамі і ў родных мясцінах хаваўся ад НКУС, ездзіў у Львоў. У часы нямецкай акупацыі працаваў у грамадзянскай адміністрацыі Нясвіжа. У сакавіку 1944 г. стаў старшым лейтэнантам Беларускай Краёвай Абароны, узначальваў персанальнае бюро пры Галоўным кіраўніцтве БКА. З 1944 знаходзіцца ў Германіі, далучаецца да беларускага батальёну «Дальвіц», у складзе якога ў 1945 годзе дэсантуецца на тэрыторыі Беларусі (па іншай версіі летам 1944-га не выязджаў з Беларусі).

У 1945 быў арыштаваны савецкімі карнымі органамі і зняволены ў мінскай турме МДБ. Паводле ўспамінаў афіцэра БКА Уладзіміра Сіўко, Сымон Раманчук у лютым 1946 г. няўдала прабаваў уцячы з турмы, пасля чаго быў страшна катаваны і прабаваў скончыць жыццё самагубствам:

«Ён і былы савецкі партызан Кавалёў, калі іх вялі ў лазню, аглушылі ахоўніка і пераскочылі праз сцяну. Ад пагоні ўцекачы схаваліся ў руінах, але сабакі знайшлі іх след. Р. з сябрам адбіваліся ад энкавэдыстаў цэглай і каменнем…».

Асуджаны на 10 гадоў савецкіх канцлагераў. Этапаваны ў Інцінскі (потым Мінеральны) канцлагер МДБ Архангельскай вобласці і Комі АССР (Інта) — спачатку знаходзіўся разам з крымінальнымі вязнямі, а потым быў далучаны да палітычных. У «Мінлагу» пазнаёміўся і сябраваў з Ларысай Геніюш, якая потым пра яго пісала ў сваёй «Споведзі»:

«Наш светлы герой, які ведаў адно толькі — сваю Радзіму і жыў толькі для яе і ёю».

У 1949 г. далучыўся да кіраўніцтва падпольнай шматнацыянальнай арганізацыі (беларусы, палякі і расейцы) у «Мінлагу», якая рыхтавала паўстанне вязняў. У 1950 г. у выніку здрады ўсё кіраўніцтва падполля было арыштаванае.

Паводле некаторых звестак Сымон Раманчук быў асуджаны і расстраляны на Інце 1951 годзе.

Зноскі

  1. Сяргей Ёрш Вяртаньне БНП. Асобы і дакумэнты Беларускай Незалежніцкай Партыі(нявызн.). Архівавана з першакрыніцы 25 ліпеня 2019.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Слуцкім павеце
Катэгорыя·Расстраляныя
Катэгорыя·Члены Беларускай краёвай абароны
Катэгорыя·Члены Беларускай незалежніцкай партыі
Катэгорыя·Памерлі ў 1951 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Ваенныя Польшчы
Катэгорыя·Члены Паветрана-дэсантнага спецыяльнага батальёна «Дальвіц»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1916 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з вікі-разметкай у малюнку карткі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Нясвіжскім раёне
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі ў Інце
Катэгорыя·Рэпрэсаваныя ў БССР