У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Барыс.
Сымон Вікенцьевіч Барыс, 20 мая 1937, в. Касічы Вілейскага павета — беларускі педагог, журналіст, фалькларыст, этнограф, гісторык, краязнаўца.
Выпускнік Рускасельскай сярэдняй школы Вілейскага раёна (1957).
Закончыў гістарычна-філалагічны факультэт Наўгародскага педагагічнага інстытута (1965), аспірантуру пры Інстытуце мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору АН БССР.
Выкладаў гісторыю ў Сергаўскай школе Наўгародскай вобласці і Браўкоўскай школе Мінскага раёна, рускі фальклор і старажытнарускую літаратуру ў Брэсцкім педагагічным інстытуце. Працаваў загадчыкам навукова-экспазіцыйнага аддзела Беларускага дзяржаўнага музея народнай архітэктуры і побыту, рэдактарам часопіса «Беларуская мова і літаратура ў школе».
У 1992—2012 гадах займаў пасаду рэдактара аддзела методыкі выкладання гісторыі ў рэдакцыі «Беларускага гістарычнага часопіса». Член рэдкалегіі гэтага часопіса. З 1977 года жыве ў Мінску.
Апублікаваў некалькі кніг, звыш 50 артыкулаў па праблемах фальклору, этнаграфіі і культуры. У апошнія гады друкуе матэрыялы па гісторыі Беларусі.
Член Саюза беларускіх пісьменнікаў.