wd wp Пошук:

Уладзімір Нічыпаравіч Сідарцоў

Уладзімір Нічыпаравіч Сідарцоў (нар. 1935) — беларускі гісторык, прафесар гістарычнага факультэта БДУ.

Біяграфія

Нарадзіўся 9 лістапада 1935 года ў вёсцы Клімаўка Гомельскага раёна Гомельскай вобласці Беларускай ССР. У 1958 годзе скончыў гістарычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта па спецыяльнасці «Гісторыя». Навучаўся ў аспірантуры Ленінградскага дзяржаўнага ўніверсітэта (1962—1966). Вялікі ўплыў на фарміраванне гістарычнага светапогляду аказалі М. А. Карнатоўскi і Л. М. Шнэярсон. У 1968 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю «Дзяржаўная дзейнасць працоўных Ленінграда ў 1921—1925 гг.». У 1988 годзе абараніў доктарскую дысертацыю «Рабочы клас Беларускай ССР у кіраванні дзяржавай (1921 — чэрвень 1941)». Прафесар (1991). У 1992 годзе стаў заснавальнікам і першым загадчыкам кафедры крыніцазнаўства гістарычнага факультэта БДУ. Аўтар каля 200 навуковых прац, прысвечаных метадалагічным праблемам гістарычных даследаванняў. Падрыхтаваў двух дактароў і 11 кандыдатаў навук.

Навуковыя інтарэсы

Гістарыяграфія, метадалогія гісторыі, гістарычная інфарматыка, псіхагісторыя.

Узнагароды

Удастоены ганаровага звання «Заслужаны работнік адукацыі Рэспублікі Беларусь» (2001), узнагароджаны Гранд-прэміяй спецыяльнага Фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па сацыяльнай падтрымцы таленавітых навучэнцаў і студэнтаў.

Асноўныя працы

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Гісторыкі СССР
Катэгорыя·Гісторыкі Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся 9 лістапада
Катэгорыя·Дактары гістарычных навук
Катэгорыя·Заслужаныя работнікі адукацыі Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Выкладчыкі БДУ
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Выдатнікі адукацыі Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Гомелі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1935 годзе
Катэгорыя·Выпускнікі гістарычнага факультэта БДУ