wd wp Пошук:

Старгард

Ста́ргард (польск.: Stargard, ням.: Stargard in Pommern), раней Старгард Шчацінскі — горад у Польшчы, адміністрацыйны цэнтр Старгардскага павета Заходнепаморскага ваяводства. Утварае гарадскую гміну, таксама з’яўляецца сядзібай вясковай гміны Старгард.

Старгард стаіць на рацэ Іна. Адлегласць па прамой паміж гарадамі Старгард — Мінск 821 км, да Варшавы — 424 км[3]. Трэці горад ваяводства па колькасці насельніцтва. Разам з гарадамі Шчэцін, Свінауйсце, Галенеў і Грыфіна ўтварае Шчацінскую агламерацыю.

Гэта адзін з найстарэйшых гарадоў у Польшчы — першыя дамы з’явіліся ў VI стагоддзі[4], і адзін з найстарэйшых гарадоў, нароўні са Шчэцінам, на Памор’і. Горад вядомы з 1140 года, у 1243 г. нададзены магдэбургскім правам, у 1363 г. уступіў у Ганзу, пасля чаго быў значна ўмацаваны. Развіццю горада спрыяла выгоднае размяшчэнне на гандлёвых шляхах, якія вялі з Сантака ў Волін і са Шчэціна ў Калабжэг. У XV стагоддзі ў Старгардзе кіравала адна з ліній герцагаў Памеранскіх. Падчас Трыццацігадовай вайны горад быў спалены і перададзены па Вестфальскаму міру 1648 года ў рукі шведаў. У 1701 г. аддзелены ад Шведскай Памераніі і стаў уладаннем прускіх Гогенцолернаў.

Рашэннем Патсдамскай канферэнцыі (1945) разбураны на тры чвэрці бамбардзіроўкамі горад уключаны ў склад Польшчы. Нямецкае насельніцтва было пасля гэтага гвалтоўна дэпартавана. Адноўлены пасля разбурэнняў Другой сусветнай войны, вядомы шматлікімі архітэктурнымі помнікамі ў гатычным стылі. Месца нямецкага насельніцтва занялі выхадцы з Усходніх Крэсаў.

Славутасці

Стары горад акружаны сярэднявечнымі сценамі з вежамі і трыма варотамі; на рыначнай плошчы познагатычная ратуша, каменныя дамы ў стылі барока. Самы каштоўны помнік — кафедральны сабор Найсвяцейшай Дзевы Марыі Царыцы Нябеснай (XIII ст.), пазней перабудаваны ў стылі ганзейскага гарадскога сабора — базілікальны храм з дзвюма вежамі без хораў.

Гарады-пабрацімы

Зноскі

  1. Główny Urząd Statystyczny. Baza Demografia. Stan i struktura ludności, dane na dzień 31.03.2014
  2. Główny Urząd Statystyczny, dane za rok 2013
  3. Адлегласці паміж гарадамі
  4. M. Ober, Stargard Szczeciński, Warszawa 1988, s. 5.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з вікі-разметкай у малюнку карткі
Катэгорыя·Населеныя пункты Старгардскага павета
Катэгорыя·Старгард
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Гарады Заходнепаморскага ваяводства