wd wp Пошук:

Слагельсэ

Слаге́льсэ (дацк.: Slagelse) — горад у камуне Слагельсэ вобласці Зеландыя (Данія), адміністрацыйны цэнтр камуны Слагельсэ. Насельніцтва — 31918 чалавек (2010).

Гісторыя

Слагельсэ з’яўляецца адным з найстарэйшых гарадоў Даніі. У XI стагоддзі тут знаходзіўся манетны двор, горад быў важным гандлёвым цэнтрам. У XIX стагоддзі ў мясцовай школе ў дзяцінстве навучаўся Ганс Хрысціян Андэрсан.

Славутасці

Царква Святога Міхаіла

У цэнтры горада размешчана пабудаваная ў 1300 годзе Царква Святога Міхаіла — адна з найстарэйшых цагляных цэркваў Даніі.

Прыкладна ў 7 км да захаду ад горада знаходзіцца старажытнае ўмацаванне вікінгаў Трэлеборг.

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Гарады Даніі
Катэгорыя·Камуна Слагельсэ
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта