wd wp Пошук:

Стара Сіль

Стара Сіль (укр.: Стара Сіль) — пасёлак гарадскога тыпу ў Львоўскай вобласці Украіны ў складзе Старасамбірскага раёна у перадгор’і Сярэдняга Бяскіду на Прыкарпацці.

Гісторыя

Назва паселішча паходзіць ад буйных радовішчаў солі, размешчаных у наваколлі. Паселішча заснавана ў 1255 г. пры польскім панаванні і ў 1421 г. атрымала Магдэбургскае права, а разам з гэтым і статус горада з назвай Зальцборк (нем. Salzbrock). З тых часоў ён быў вольным каралеўскім горадам. Да сярэдзіны ХІХ ст. — гэта адзін з найважнейшых у Галіччыне цэнтраў солеварэня.

У часы сярэднявечча на землях Галіцкага княства былі каралеўскія шахты ў Драгобычы, Тураві Сольнай, Старой Солі, Ясеніцы, Модрычах, Стэбніку, Сяльцы, Трускаўцы, Калушы i Салотвіне, якія працавалі яшчэ з рымскіх часоў.

У 1794 г. імператар Франц II надаў Старой Солі права «вольнага каралеўскага горада», а таксама герб з выявай пяці драўляных бочак з соллю (сімвал мясцовага солеварэння) і радавога герба ранейшых уладальнікаў мястэчка шляхціцаў Данілавічаў — «Сас» (сярэбраная страла, пад якой залаты паўмесяц, увянчаны двума шасцікутнымі зоркамі) на блакітным фоне.

У XIX ст. Старая Соль лічылася гандлёвым мястэчкам (Marktgemeinde) Старасамборскага павета Каралеўства Галіцыі і Ладамерыі ў складзе Аўстра-Венгрыі.

Помнікі даўніны

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Населеныя пункты Старасамбірскага раёна
Катэгорыя·Пасёлкі гарадскога тыпу Львоўскай вобласці