wd wp Пошук:

Старажытныя славяне

Артыкул прысвечаны гісторыі раннесярэдневяковых славян з VI па VIII стст.

Прыкладна ў V стагоддзі пачалася славянская экспансія з тэрыторыі Прыкарпацця, вярхоўяў Днестра, а таксама правабярэжжа сярэдняга Падняпроўя, на захад, поўдзень і ўсход. На захад славяне мігрыравалі ў кірунку вярхоўяў Віслы, а затым Эльбы, агінаючы вонкавыя Заходнія Карпаты (гэта значыць з усходняга і паўночнага боку Карпат). На ўсход славянскія плямёны распаўсюджваліся ў напрамку да вярхоўяў Волгі і Акі. На поўдзень славяне рухаліся ў бок Дуная, затым уздоўж яго на захад, засяляючы мясцовасці ўздоўж прытокаў Дуная і ўрываючыся ў межы Візантыйскай імперыі. У савецкі час панавалі версіі аўтахтоннасці славянскіх плямёнаў на большай частцы Усходняй Еўропы ці Польшчы, але археалагічныя даныя апошняга часу паказваюць на фарміраванне прыкметнага масіва славян як часткі адзінага этнаса ў арэале кіеўскай археалагічнай культуры (IIIV стст.).

У той час як заходні і ўсходні кірункі экспансіі славянскіх плямёнаў аднаўляюцца паводле археалагічных даных, паўднёвы добра задакументаваны ў сведчаннях візантыйскіх аўтараў. Гэты артыкул складзена галоўным чынам паводле эпіграфічных крыніц, якія апісваюць менавіта паўднёвых славян.

Хоць славяне ўступілі ў ранняе Сярэднявечча ўжо не маналітным народам, а падзеленым на тры асноўныя племянныя ўтварэнні (венедаў, склавін і антаў паводле візантыйскіх крыніц), у разгляданы перыяд адбываецца раннесярэдневяковае геаграфічнае і звязанае з гэтым часткова культурнае адасабленне адзін ад аднаго заходніх, усходніх і паўднёвых славян (паводле сучаснай класіфікацыі). Тады ж пачынаецца станаўленне славянскіх народнасцей і дзяржаў з іх удзелам — пра далейшую гісторыю славян (гл. прысвечаныя гэтым дзяржавам артыкулы: Сарматыя, Гоція, Гунія, Аварскі каганат, Вялікая Балгарыя, Хазарыя, дзяржава Само, Карантанія, Вялікамараўская дзяржава, Рускі каганат, Наўгародская Русь, Кіеўская Русь, Польшча, Сербія, Харватыя і інш.)

Гісторыя Беларусі

Старажытная Беларусь
Усходнія славяне
(Полацкае княства · Тураўскае княства · Менскае княства)
Кіеўская Русь
Вялікае Княства Літоўскае
Рэч Паспалітая
Расійская імперыя
Беларуская Народная Рэспубліка
ССР Беларусі // Сярэдняя Літва
Літбел
Беларуская ССР // Заходняя Беларусь
Аб’яднанне Беларусі
Генеральная акруга Беларусь
Беларуская ССР
Рэспубліка Беларусь·

З’яўленне славян

Асноўны артыкул: Этнагенез славян У наш час навука не дае дакладнага адказу, калі і дзе ўзнік славянскі народ, як і любы іншы этнас. Этнагенез славянскіх плямёнаў вывучаецца на стыку археалогіі і лінгвістыкі з прыцягненнем этнагісторыі суседніх народаў. У акадэмічнай навуцы існуе некалькі кірункаў і навуковых школ, якія распрацоўваюць свае версіі вылучэння славян з індаеўрапейскай супольнасці плямёнаў.

Даныя мовазнаўства

Паводле меркавання нямецкага лінгвіста Х. Краэ, працытаванага У. У. Сядовым[1], у Цэнтральнай Еўропе ў 2-м тыс. да н.э. (бронзавы век) існавала этнамоўная супольнасць індаеўрапейскіх плямёнаў. Існуюць розныя гіпотэзы пра тое, як індаеўрапейцы з’явіліся ў Еўропе, але ў цэлым навукоўцы згодныя з пачаткам пранікнення блізкіх па ладзе жыцця, абрадаў і мове індаеўрапейскіх плямёнаў у цэнтр Еўропы ў 3-м тыс. да н.э. Міграцыі плямёнаў далі адгалінаванні, якія спарадзілі новыя народы. Рэальных прывязак да гістарычных працэсаў мовазнаўства не дае, але храналогія можа быць прыблізна рэканструявана з дапамогай археалогіі, што таксама вельмі не дакладна.

Нямецкі вучоны Х. Краэ прыйшоў да высновы, што ў той час як анаталійскія, індаіранскія, армянская і грэчаская мовы ўжо аддзяліліся к канцу 2-га тыс. да н.э. і развіваліся як самастойныя, італійская, кельцкая, германская, ілірыйская, славянская і балцкая мовы існавалі толькі ў выглядзе дыялектаў адзінай індаеўрапейскай мовы. Кельты вылучыліся ў VIII ст. да н. э., германцы сталі фармавацца пазней, у VII ст. да н. э. Славянскі этнас аддзяліўся ад індаеўрапейскай супольнасці меркавана каля V ст. да н. э., прычым шэраг лінгвістаў мяркуе, што праславянская мова стала развіццём паўднёвага дыялекту групы балтыйскіх моў, якія ў найбольшай ступені захавалі структуру першапачатковай індаеўрапейскай мовы (гл. Этнагенез славян).

Рабіліся спробы ўстанавіць славянскую прарадзіму з дапамогай аналізу раннеславянскай лексікі. Найбольш дакладнае месца фарміравання славянскага этнаса вызначаецца па славянскіх і запазычаных назвах дрэў. У адпаведнасці з т.зв. букавым аргументам адсутнасць сярод батанічнага лексікону старажытных славян назваў бука[2] і піхты (гэта значыць славяне першапачаткова не былі знаёмыя з гэтымі раслінамі) паказвае нароўні з агульным лексіконам (адпавядае лясной паласе ўдалечыні ад мора і гор) на такія верагодныя месцы этнагенезу славян, як паўночная частка Украіны або паўднёвая Беларусь (паўднёвей Прыпяці).

Даныя археалогіі

Раннія меркавана дакладныя славянскія археалагічныя культуры, якія ўзніклі на аснове кіеўскай у V стагоддзі, і іх распаўсюджанне на захад і поўдзень Еўропы. Рассяленне славян у VI стагоддзі выходзіць за межы культур, бо археалагічныя культуры ў рэгіёнах частых міграцый з часоў палеаліту часцяком маюць тэхналагічны і поліэтнічны характар.

Вывучэнне этнагенезу славян з дапамогай археалогіі сутыкаецца з наступнай праблемай: сучаснай навуцы не ўдаецца прасачыць рэтраспектыўным метадам да пачатку нашай эры змену і пераемнасць археалагічных культур, носьбітаў якіх можна было б упэўнена аднесці да славян ці іх продкаў. Асобныя археолагі прымаюць некаторыя археалагічныя культуры на мяжы нашай эры за славянскія, апрыёры прызнаваючы аўтахтоннасць[3] славян на гэтай тэрыторыі, нават калі яе засялялі ў адпаведную эпоху іншыя народы паводле сінхронных гістарычных сведчанняў.

З’яўленне археалагічных культур, прызнаных большасцю археолагаў пераважна славянскімі, адносіцца толькі да VVI стагоддзяў, адпавядаючы наступным блізкім культурам, падзеленым геаграфічна:

Сярод гісторыкаў і археолагаў няма згоды па больш ранняй гісторыі і геаграфіі праславян, погляды эвалюцыяніруюць па меры назапашвання новага археалагічнага матэрыялу. У апошнія дзесяцігоддзі XX стагоддзя былі ідэнтыфікаваны і аднесены да асобнай культуры помнікі кіеўскага тыпу канца IIIV стагоддзяў, знойдзеныя ў паўднёвай Беларусі і Сярэднім Падняпроўі.

З кіеўскай археалагічнай культуры (II—IV стст.) развіліся пры ўзаемадзеянні з іншымі этнасамі вышэйпералічаныя славянскія культуры: калочынская пад уплывам балтаў; пянькоўская пад уплывам сармацкіх і іншых прычарнаморскіх плямёнаў, готаў і гунаў; пражска-карчацкая ў выніку міграцыі на захад. Пры ўзаемадзеянні з мясцовым насельніцтвам на новых тэрыторыях культуры відазмяняліся, але захоўвалі сваю структуру.

У савецкі час былі распаўсюджаны версіі аўтахтоннасці славян на тэрыторыях, якія яны займалі ў Сярэднявечча (напр. Б. А. Рыбакоў).[4] З назапашваннем археалагічнага матэрыялу версіі этнагенезу славян ускладніліся за кошт вылучэння тэрытарыяльнага ядра, дзе фармаваўся славянскі этнас на базе мясцовых індаеўрапейскіх плямёнаў, і высочвання яго міграцый на сумежныя землі. Так акадэмік В. В. Сядоў лічыў месцам фарміравання славянскіх плямёнаў міжрэчча Одара і Віслы (у рымскі час Германія, суч. Польшча), дзе мясцовыя плямёны, пражываючы сярод германцаў, часткова асімілявалі прышлых кельтаў, і адкуль затым распаўсюдзіліся на Украіну перад наступнай экспансіяй далей на ўсход і на паўднёвы захад на Балканы. У наш час погляды на схему рассялення славян змяніліся ў сувязі з новымі знаходкамі і храналагічнай сістэматызацыяй археалагічных помнікаў (гл. Этнагенез славян).

Прызнанне кіеўскай культуры славянскай не вырашае пытання пра месца і эпоху этнагенезу славян. Сярод магчымых кандыдатаў, папярэдніх кіеўскай культуры, паказваюцца мілаградская і юхноўская (звычайна асацыююцца з балцкімі), больш ранняя чарналеская і іншыя археалагічныя культуры, аднак іх роля ў фарміраванні славянскага этнаса не можа быць дакладна ўстаноўлена.

Самыя раннія пісьмовыя сведчанні пра славян візантыйскіх аўтараў сярэдзіны VI стагоддзя звязаны з ужо народам, які ўжо склаўся і падзеленым на склавінаў і антаў. Сведчанні пісьменнікаў рымскай эпохі (I—II стст.) пра венедаў, якія ў раннім Сярэднявеччы асацыяваліся са славянамі, не дазваляюць звязаць іх з якой-небудзь пэўнай славянскай археалагічнай культурай у сілу супярэчлівасці і нявызначанасці тэкстаў.

Пісьмовыя сведчанні

Славяне ў VIII стагоддзі

Еўропа да 1000 годзе.

У становішчы славян на Балканах настае пераломны момант. У 783 Візантыя правяла пераможны паход Стаўракія ў Эладу і наваколлі Фесалонікаў, напачатку IX стагоддзя будзе захоплена ўся Марэя, але толькі ў 940 мілінгі і эзерыты, якія жылі там, канчаткова заваяваны. У Грэцыі славяне асімілююцца, але паўночней захоўваюць нацыянальныя асаблівасці і ў складзе імперыі.

Прасоўванне славян на ўсход

Напачатку VIII стагоддзя на левабярэжжы Дняпра складваецца роменская культура, якую злучаюць з прасоўваннем сюды з ніжняга падунаўя вялікіх мас славянскага насельніцтва. У 750775 у верхнім Падняпроўі фармуецца культура смаленскіх доўгіх курганоў. У Прыільменні і Прывалхоўі славяне з’яўляюцца ў 750800 гадах, у Ладазе іх прысутнасць прасочваецца з 770 года (час II будаўнічага яруса паводле Кузьміна-Мачынскай).

Славяне, якія занялі ў VIII стагоддзі тэрыторыі ад Падунаўя да Балтыкі, стварылі адзіную моўную і культурную прастору, што з’явілася перадумовай фарміравання гандлёвага шляху з вараг у грэкі, які сыграў важную ролю ў эканамічным развіцці рэгіёна і ўтварэнні рускай дзяржавы. Ужо ў другой палове стагоддзя археалагічна даказана вядзенне гандлю паміж славянамі ў мерыдыянальным кірунку. Напачатку IX стагоддзя завязваюцца гандлёвыя сувязі славян з суседнімі краінамі, пазней шлях уключаецца ў агульнаеўрапейскую транспартную сістэму.

Зноскі

  1. Этногенез ранних славян : статья Седова В. В., академика, заведующего отделом Института археологии РАН. Вестник РАН, том 73, № 7, с. 594—605 (2003)
  2. «Бук» — запазычанне з германскіх моў
  3. Аўтахтонны (грэч. — мясцовы, карэнны) — які належыць паводле паходжання гэтай тэрыторыі, мясцовы, карэнны паводле паходжання. У грэчаскіх помніках аўтахтонамі зваліся таксама першапасяленцы гэтай краіны ці яе найстаражытнейшае насельніцтва.
  4. Доказ аўтахтоннасці славян на заходніх землях у савецкі час быў абумоўлены палітычнымі поглядамі савецкага кіраўніцтва, а менавіта абгрунтаваннем «гістарычных правоў». Гэта пытанне стала асабліва актуальным пасля дэпартацыі немцаў з краін савецкага блока пасля 2-й сусветныя вайны.

Першакрыніцы

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Кіеўская Русь
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з модулем Hatnote з чырвонай спасылкай
Катэгорыя·Старажытныя славяне