wd wp Пошук:

Станіслаў Ягадынскі

Станісла́ў Серафі́н Ягады́нскі (польск.: Stanisław Serafin Jagodyński; 1590 ці 1594/1595 — каля 1644) — паэт, перакладчык, педагог, знаўца геральдыкі. Пісаў на польскай і лацінскай мовах.

Біяграфія

Сын збяднелага шляхціца са Жмудзі гербу «Корвін». Наконт месца нараджэння існуюць тры версіі: Жамойць, Гродзеншчына або мястэчка Шарашова Берасцейскага павета.

У 16131618 быў вучнем Віленскай езуіцкай акадэміі. Дзякуючы падтрымцы шляхціцаў Халецкіх у 1619 паступіў на факультэт права ў Кракаўскі ўніверсітэт, які скончыў у 1620 годзе. У 1622 працягнуў навучанне ва ўніверсітэтах Падуі і Балонні.

У 16241625 суправаджаў каралевіча Уладзіслава Вазу ў яго падарожжы па Германіі, Бельгіі і Італіі. 3 лютага 1625 прысутнічаў з ім на пастаноўцы оперы «Выратаванне Руджэра…» ва Фларэнцыі.

Пасля гэтых падзей паступіў на службу да троцкага кашталяна і нясвіжскага ардыната Яна Ежы Радзівіла і жыў пры яго двары ў Нясвіжы. Пасля смерці Радзівіла пэўны час (16271629) працаваў на двары кракаўскага біскупа Марціна Шышкоўскага.

Пад канец жыцця служыў у каралеўскім маёнтку Шарашова, дзе, верагодна, і скончыў жыццё.

Творчасць

Першымі творамі, напісанымі падчас вучобы ў Віленскай езуіцкай акадэміі, сталі панегірыкі, прысвечаныя прадстаўнікам уплывовай беларускай знаці. Пазней пісаў панегірыкі таксама сваім апекунам-патронам Халецкім. Захаваліся некаторыя такія працы на польскай і лацінскай мовах з немалой прысутнасцю беларускіх словаў і выразаў, што і дало даследчыкам падставу меркаваць пра яго беларускае паходжанне.

Падчас пражывання ў Італіі авалодаў італьянскай мовай, дзякуючы чаму ў 1628 годзе пераклаў на польскую мову лібрэта оперы Франчэска Сарачынелі «Выратаванне Руджэра». Акрамя гэтага, перакладаў таксама «Трыумф кахання» Петраркі і Дзю Бартаса[3].

Аднак найперш Станіслаў Ягадынскі вызначыўся як польскі паэт-сатырык XVII стагоддзя. Вялікай папулярнасцю карысталіся яго зборнікі сатырычных эпіграм («Маскі масленічныя і паўсюдныя…» (1619), «Грош пад заслонай і аздобай крылаў караля птушак арла князёў Радзівілаў…» (1620), «Дваранкі» (1621), «Каталіцкія песні» (1638) і інш.)

Сярод магнацтва найбольш быў вядомы як знаўца законаў геральдыкі, афармляў гербы для шматлікіх ліцвінскіх і польскіх родаў. Склаў гербоўнік дваранства: «Сумарыуш кляйнотаў або гербаў дзяржавы і рыцарства Кароны Польскай і Вялікага Княства Літоўскага з розных аўтараў, а менавіта з Бельскага, з Папроцкага і запісаў С. С. Ягадынскага сабраны» (1621).

Ягадынскаму таксама прыпісваюць аўтарства першага польскага падручніка па каліграфіі «Каліграфія, або Канцылярыя» (1640, 1695).

Бібліяграфія

Зноскі

  1. Stanisław Serafin Jagodynski // CERL Thesaurus — Consortium of European Research Libraries. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Bibliothèque nationale de France Stanisław Serafin Jagodyński // data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011.
  3. Архіўная копія (нявызн.) (недаступная спасылка). Zgapedia. Архівавана з першакрыніцы 4 чэрвеня 2009. Праверана 3 жніўня 2014.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (23):
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта
Катэгорыя·Выпускнікі Падуанскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Выпускнікі Балонскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Памерлі ў Пружанскім раёне
Катэгорыя·Артыкулы пра пісьменнікаў без партрэтаў
Катэгорыя·Памерлі ў 1644 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1590 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Пісьменнікі без мовы твораў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1594 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Паэты Польшчы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Літве
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1595 годзе
Катэгорыя·Выпускнікі Віленскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без назвы артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без аўтара
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без нумароў старонак
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Выпускнікі Ягелонскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў XVI стагоддзі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі ў Берасцейскім ваяводстве