wd wp Пошук:

Ян Ежы Радзівіл

У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Ян Радзівіл.

Ян Юрый Радзівіл (8 студзеня 1588, мястэчка Чарнаўчыцы Берасцейскага павета — 18 снежня 1625, горад Кобрын) — дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага, кашталян троцкі1613)

Валодаў маёнткамі ва Украіне; II ардынат на Нясвіжы (1616).

Біяграфія

З нясвіжскай лініі роду Радзівілаў гербу «Трубы», сын Мікалая Крыштафа «Сіроткі», ваяводы віленскага, і Альжбеты Яўхіміі з Вішнявецкіх. Меў братоў Жыгімонта Караля, Альбрэхта Уладзіслава і Аляксандра Людвіка.

Навучаўся ў езуіцкіх калегіумах Нясвіжа, Бранева, Аўгсбурга, падарожнічаў па Германіі, Італіі.

Абіраўся паслом на сойм (1611), маршалак Галоўнага Трыбунала ў 1616. Падтрымліваў палітыку Жыгімонта Вазы, неаднаразова быў сенатарам-рэзідэнтам пры каралю.

У 1619 выехаў у вялікае замежнае падарожжа, наведаў Германію, Бельгію, Англію, Францыю, Іспанію, Італію. У 1621 запісаўся ва ўніверсітэт у Падуі, а ў 1625 — у Балонні.

У шлюбе з Элеанорай Астрожскай дзяцей не меў, па яго смерці Нясвіжская ардынацыя перайшла да брата Альбрэхта Уладзіслава[2].

У апошні год жыцця Я. Ю. Радзівіла на тэрыторыі сучаснай Беларусі прайшла чума («моравае паветра»), ад якой ён, імаверна, і памёр.

Зноскі

  1. 1 2 Jan Jerzy Radziwiłł h. Trąby // Internetowy Polski Słownik Biograficzny
  2. ЭнцВКЛ, 2005

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (21):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў Кобрыне
Катэгорыя·Выпускнікі Нясвіжскага езуіцкага калегіума
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1588 годзе
Катэгорыя·Кашталяны троцкія
Катэгорыя·Выпускнікі Аўгсбургскага езуіцкага калегіума
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Чарнаўчыцах
Катэгорыя·Памерлі ў Тракаі
Катэгорыя·Постаці Мірскага замка
Катэгорыя·Радзівілы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на энцыклапедыю «Вялікае Княства Літоўскае» без аўтара
Катэгорыя·Маршалкі Трыбунала Вялікага Княства Літоўскага
Катэгорыя·Ардынаты нясвіжскія
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі 18 снежня
Катэгорыя·Памерлі ў 1625 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 8 студзеня
Катэгорыя·Пахаваныя ў Нясвіжы
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Выпускнікі Браўнсбергскага езуіцкага калегіума