.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Сазановіч. Станіслаў Сазановіч (нар. 6 сакавіка 1992) — беларускі футбаліст, абаронца дзяржынскага «Арсенала».
Пачаў кар’еру ў мінскай «Зорцы-БДУ», дзе быў іграком асновы. Улетку 2010 года перайшоў у арэнду ў «Гомель», які на той час гуляў у Першай лізе. Па заканчэнні сезона 2010 быў выкуплены гомельскім клубам. У 2011 годзе гуляў за дубль «Гомеля», а сезон 2012 правёў у арэндзе ў рэчыцкім «Ведрычы-97», дзе быў іграком асновы.
У сезоне 2013 вярнуўся з арэнды і стаў іграком асновы «Гомеля». Звычайна гуляў на пазіцыі левага абаронцы, дзе чаргаваўся з Сяргеем Кандрацьевым.
У студзені 2014 года быў аддадзены ў арэнду ў наваполацкі «Нафтан»[2]. У «Нафтане» гуляў галоўным чынам за дубль, за аснову згуляў у 5 матчах, дзе найчасцей выкарыстоўваўся на пазіцыі правага паўабаронцы.
У ліпені 2014 года вярнуўся ў «Гомель»[3]. Неўзабаве замацаваўся ў складзе ў якасці асноўнага правага абаронцы. У снежні 2014 года падоўжыў кантракт з гамяльчанамі[4]. Па выніках сезона 2015 «Гомель» зноў апынуўся ў Першай лізе, тым не менш Станіслаў паўторна падоўжыў пагадненне з клубам[5] і па выніках сезона 2016 дапамог яму вярнуцца ў эліту. У сезоне 2017 заставаўся асноўным правым абаронцам каманды ў Вышэйшай лізе.
У студзені 2018 года пакінуў «Гомель»[6] і неўзабаве далучыўся да складу дэбютаната беларускай Вышэйшай лігі — клуба «Смалявічы»[7]. Стаў іграком стартавага складу, у жніўні і верасні 2018 года не гуляў з-за траўмы.
У снежні 2018 года падпісаў кантракт з «Гарадзеяй»[8], дзе замацаваўся ў асноўным складзе. У верасні 2020 года перайшоў у бабруйскую «Белшыну»[9], дзе таксама стаў іграком асновы. У снежні 2020 па заканчэнні кантракта пакінуў бабруйскі клуб[10].
У пачатку 2021 года трэніраваўся з «Крумкачамі», аднак у выніку ў сакавіку папоўніў склад дзяржынскага «Арсенала»[11].
Выступаў за моладзевую зборную Беларусі.
Сезон | Дывізіён | Клуб | Краіна | Матчы | Галы |
---|---|---|---|---|---|
2010 (1) | Д3 | Зорка-БДУ | 10 | 0 | |
2010 (2) | Д2 | Гомель | 9 | 1 | |
2011 | дубль | Гомель | 30 | 3 | |
2012 | Д2 | Ведрыч-97 | 25 | 1 | |
2013 | Д1 | Гомель | 19 | 0 | |
2014 (1) | Д1 | Нафтан | 5 | 0 | |
2014 (2) | Д1 | Гомель | 12 | 0 | |
2015 | Д1 | Гомель | 22 | 0 | |
2016 | Д2 | Гомель | 23 | 1 | |
2017 | Д1 | Гомель | 29 | 0 | |
2018 | Д1 | Смалявічы | 19 | 1 | |
2019 | Д1 | Гарадзея | 22 | 1 | |
2020 (1) | Д1 | Гарадзея | 16 | 0 | |
2020 (2) | Д1 | Белшына | 6 | 1 | |