wd wp Пошук:

Станіслаў Сяргеевіч Сазановіч

.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Сазановіч. Станіслаў Сазановіч (нар. 6 сакавіка 1992) — беларускі футбаліст, абаронца дзяржынскага «Арсенала».

Клубная кар’ера

Пачаў кар’еру ў мінскай «Зорцы-БДУ», дзе быў іграком асновы. Улетку 2010 года перайшоў у арэнду ў «Гомель», які на той час гуляў у Першай лізе. Па заканчэнні сезона 2010 быў выкуплены гомельскім клубам. У 2011 годзе гуляў за дубль «Гомеля», а сезон 2012 правёў у арэндзе ў рэчыцкім «Ведрычы-97», дзе быў іграком асновы.

У сезоне 2013 вярнуўся з арэнды і стаў іграком асновы «Гомеля». Звычайна гуляў на пазіцыі левага абаронцы, дзе чаргаваўся з Сяргеем Кандрацьевым.

У студзені 2014 года быў аддадзены ў арэнду ў наваполацкі «Нафтан»[2]. У «Нафтане» гуляў галоўным чынам за дубль, за аснову згуляў у 5 матчах, дзе найчасцей выкарыстоўваўся на пазіцыі правага паўабаронцы.

У ліпені 2014 года вярнуўся ў «Гомель»[3]. Неўзабаве замацаваўся ў складзе ў якасці асноўнага правага абаронцы. У снежні 2014 года падоўжыў кантракт з гамяльчанамі[4]. Па выніках сезона 2015 «Гомель» зноў апынуўся ў Першай лізе, тым не менш Станіслаў паўторна падоўжыў пагадненне з клубам[5] і па выніках сезона 2016 дапамог яму вярнуцца ў эліту. У сезоне 2017 заставаўся асноўным правым абаронцам каманды ў Вышэйшай лізе.

У студзені 2018 года пакінуў «Гомель»[6] і неўзабаве далучыўся да складу дэбютаната беларускай Вышэйшай лігі — клуба «Смалявічы»[7]. Стаў іграком стартавага складу, у жніўні і верасні 2018 года не гуляў з-за траўмы.

У снежні 2018 года падпісаў кантракт з «Гарадзеяй»[8], дзе замацаваўся ў асноўным складзе. У верасні 2020 года перайшоў у бабруйскую «Белшыну»[9], дзе таксама стаў іграком асновы. У снежні 2020 па заканчэнні кантракта пакінуў бабруйскі клуб[10].

У пачатку 2021 года трэніраваўся з «Крумкачамі», аднак у выніку ў сакавіку папоўніў склад дзяржынскага «Арсенала»[11].

Міжнародная кар’ера

Выступаў за моладзевую зборную Беларусі.

Дасягненні

Статыстыка выступленняў

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2010 (1)Д3Зорка-БДУ100
2010 (2)Д2Гомель91
2011дубльГомель303
2012Д2Ведрыч-97251
2013Д1Гомель190
2014 (1)Д1Нафтан50
2014 (2)Д1Гомель120
2015Д1Гомель220
2016Д2Гомель231
2017Д1Гомель290
2018Д1Смалявічы191
2019Д1Гарадзея221
2020 (1)Д1Гарадзея160
2020 (2)Д1Белшына61

Зноскі

  1. Stanislav Sazonovich // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Сазонович и Хаткевич продолжат карьеру в «Нафтане»(недаступная спасылка)
  3. Сазонович вернулся в “Гомель”
  4. “Гомель” продлил контракт с Сазоновичем
  5. Станислав Сазонович продлил контракт с “Гомелем”
  6. “Гомель” объявил о расставании с Сазоновичем
  7. Сазонович пополнил ряды “Смолевичей”
  8. Сазонович пополнил ряды “Городеи”
  9. Сазонович сменил “Городею” на “Белшину”
  10. Ковалевский, Охремчук и Сазанович покинули ФК “Белшина”
  11. Станислав Сазонович продолжит карьеру в “Арсенале”
Тэмы гэтай старонкі (21):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Футбалісты Беларусі
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Ігракі ФК Гарадзея
Катэгорыя·Ігракі ФК Арсенал Дзяржынск
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Ігракі ФК Гомель
Катэгорыя·Ігракі ФК Белшына
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1992 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Клічаўскім раёне
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Ігракі ФК Нафтан
Катэгорыя·Ігракі ФК Смалявічы
Катэгорыя·Ігракі ФК Энергетык-БДУ
Катэгорыя·Ігракі ФК Рэчыца-2014
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся 6 сакавіка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных