.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw{display:inline-block}.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a::first-letter,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw::first-letter{text-transform:capitalize}
У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Мірскі. Станіслаў Войцех Мірскі (польск.: Stanisław Wojciech Mirski; 21 кастрычніка 1756 в. Завер’е, Браслаўскі павет — 1805 ці 1815) — дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага.
Паходзіў са шляхецкага роду Святаполк-Мірскіх герба «Бялыня». Нарадзіўся ў сям’і Цыпрыяна.
Пісар земскі браслаўскі ў 1788 годзе, вялікі пісар літоўскі з 10 студзеня 1791 года. Пасол на соймы 1784, 1788[2].
Належаў да рэфарматараў, «Згуртавання сяброў урадавай уставы». Уваходзіў у канспіратыўную арганізацыю Я. Ясінскага па падрыхтоўцы паўстання 1794 года. 2 красавіка 1794 года ўвайшоў у склад Найвышэйшай літоўскай рады, пасля яе роспуску 1 чэрвеня 1794 года прызначаны Т. Касцюшкам членам Цэнтральнай дэпутацыі Вялікага Княства Літоўскага, узначальваў яе Аддзел справядлівасці. Пасля здачы Вільні ў жніўні 1794 года выехаў у Гародню, потым у эміграцыі[2]. Маёнтак Манковічы ў Дзісненскім павеце (92 душы) канфіскаваны.
Вярнуўся ў час амністыі паўстанцам Паўла I[2].
Член масонскай ложы «Шчаслівага Вызвалення» ў Нясвіжы, пасведчаны каля 1810, суддзя ў 1818, масон 3-й ст. у 1820.
Разам з жонкай Станіславай фундаваў касцёл у Слабодцы, пабудаваны ў 1806 г.
У 1791 годзе адзначаны ордэнамі Белага Арла і Святога Станіслава.
У шлюбе са Станіславай з Кошчыцаў (каля 1780—1835), дачкой Антонія Тадэвуша Кошчыца. Дзеці:
У Нацыянальным музеі у Варшаве захоўваецца твор Яна Рустэма «Партрэт Станіславы Мірскай» (каля 1815), які знаходзіўся спачатку ў валоданні сям’і Мірскіх, потым Шумскіх і Лапацінскіх у Сар’і. У віленскай сядзібе ўдавы і таксаму ў маёнтку ў Завер’і часта гасціў мастак.
У Каралеўскі замак у Вавелі захоўваецца групавы партрэт «Марыя Мірская, Адам Напалеон Мірскі і Барбара Шумская» (каля 1808) Яна Рустэма, які таксама знаходзіўся ў валоданні Мірскіх, Шумскіх і Лапацінскіх. Партрэтаваныя, у антычных строях, сімвалізуюць музы і Купідона.