.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw{display:inline-block}.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a::first-letter,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw::first-letter{text-transform:capitalize}
У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Прушынскі. Станіслаў Ксаверый Прушынскі (польск.: Stanisław Ksawery Prószyński; каля 1768 — 24 красавіка 1813, маёнтак Лошыца[1]) — ураднік Вялікага Княства Літоўскага.
Прадстаўнік старажытнага шляхецкага роду Прушынскіх герба «Любіч». Нарадзіўся каля 1768 года ў сям’і Антонія Прушынскага, падкаморыя менскага[1].
Падкаморы менскі (1775), дэпутат і пісар Галоўнага Трыбунала ВКЛ у 1789—1790 гг., з 1792 года ротмістр 29-й харугвы 2-й (пяцігорскай) брыгады нацыянальнай кавалерыі войскаў ВКЛ[1].
Кавалер Ордэна Св. Станіслава[1].
Памёр 24 красавіка 1813 года ў маёнтку Лошыца, пахаваны там жа[1].
У шлюбе з Ганнай з Сямашкаў (каля 1770 — 31 мая 1820, двор Лошыца, пахавана ў маёнтку Новы Двор), дачкой Андрэя Сямашкі (да 1741—1777)[1]. Дзеці[1]:
Валодаў маёнткамі Новы Двор, Трасцянец і Лошыца ў Менскім ваяводстве Вялікага Княства Літоўскага, а пазней у Мінскім павеце Мінскай губерні Расійскай Імперыі.