wd wp Пошук:

Ротмістр

«Ротмістр панцырнай харугвы», Юліуш Косак, 1886.

Ротмістр  (ням.: Rittmeister, ад ням.: Ritt — кавалерыйскі атрад і ням.: Meister — начальнік) — вайсковая пасада, а затым званне ў арміі Вялікага княства Літоўскага, а таксама старшы обер-афіцэрскі чын у кавалерыі расійскай арміі ў 1801—1884 гадах IX класа, а затым VIII класа ў Табелі аб рангах, які адпавядаў чыну капітана.

У арміі Вялікакага княства Літоўскага ротмістры першапачаткова адыгрывалі функцыю камандзіраў кавалерыйскіх харугваў. Са стварэннем рэгулярнай арміі ВКЛ званне «ротмістр» было захавана толькі ў кавалерыі, а у пяхоце, артылерыі і інжынерных войсках яму адпавядала званне «капітан».

З увядзеннем знакаў адрознення ў арміі ВКЛ у канцы XVIII ст. ратмістр меў чатыры зорачкі на пагоне. У літоўскай арміі 1812 г. знакам адрознення ротмістра быў «чысты» эпалет без махры.

Ва Узброеных сілах Рэспублікі Беларусь адпавядае званню «капітан». Да сённяшняга дня званне «ратмістр» існуе ў арміях Швецыі і Нарвегіі.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Табель аб рангах
Катэгорыя·Узброеныя сілы Расійскай імперыі