wd wp Пошук:

Фелікс Раймунд Прушынскі

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Прушынскі. Фелікс Раймунд (Прот Фелікс) Прушынскі (1799, маёнтак Лошыца — 19 студзеня 1849, Гент, Бельгія) — ваенны, удзельнік паўстання 1830—1831 гадоў.

Біяграфія

Прадстаўнік старажытнага шляхецкага роду Прушынскіх герба «Любіч». Нарадзіўся ў сям’я Станіслава-Ксаверыя Антонавіча Прушынскага (каля 1768—1813) і Ганны Андрэеўны Сямашка (каля 1770—1820), дачкі Андрэя Сямашкі.

Адстаўны паручнік у 1829 г., актыўны ўдзельнік паўстання 1830—1831 гадоў. Эміграваў у Бельгію, дзе ў 1832 годзе атрымаў званне падпалкоўніка бельгійскіх войскаў, удзельнічаў у вайне з Галандыяй (1839), быў ад’ютантам бельгійскага караля.

Памёр пасля кароткай хваробы 19 студзеня 1849 года ў Генце. Нашчадства не пакінуў.

Узнагароды

Узнагароджаны крыжамі ордэнаў Ганаровага Легіёна (1833) і Леапольда I (1843).

Зноскі

  1. 1 2 https://www.ipsb.nina.gov.pl/a/biografia/prot-feliks-proszynski

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (13):
Катэгорыя·Ваенныя Беларусі
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Леапольда I
Катэгорыя·Род Прушынскіх
Катэгорыя·Ваенныя Бельгіі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мінскім павеце
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Удзельнікі паўстання 1830—1831 гадоў
Катэгорыя·Памерлі ў 1849 годзе
Катэгорыя·Памерлі ва Усходняй Фландрыі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1799 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Памерлі 19 студзеня