wd wp Пошук:

Спіс саюзных рэспублік СССР

Канстытуцыйны парадак

Паводле Канстытуцыі СССР 1977 года (гл. 8, арт. 71) рэспублікі Савецкага саюза размешчаныя ў наступным парадку:

У гэтым жа парадку дэвізы саюзных рэспублік размешчаныя на гербе СССР. Парадак прыблізна адпавядае колькасці насельніцтва на момант стварэння рэспублік.

Колькасць саюзных рэспублік у Савецкім Саюзе змянялася ад 4 да 16. У момант утварэння 30 снежня 1922 года СССР складаўся з 4 рэспублік (РСФСР, Украінская ССР, Беларуская ССР, Закаўказская СФСР). Апошняя, паводле канстытуцыі 5 снежня 1936 года была падзелена на Азербайджанскую, Армянскую і Грузінскую ССР, тады жа Казахская АССР і Кіргізская АССР РСФСР былі ператвораны ў Казахскую ССР і Кіргізскую ССР. У выніку нацыянальна-дзяржаўнага размежавання савецкіх рэспублік у Сярэдняй Азіі 1924-25 гг. да СССР далучыліся Узбекская ССР і Туркменская ССР (утвораныя пастановай ЦВК СССР ад 27 кастрычніка 1924, дэкларацыя аб утварэнні прынятая ў лютым 1925 на Устаноўчых з’ездах рад рэспублік і афіцыйна прынятая на Трэцім з’ездзе рад у маі 1925); 16 кастрычніка 1929 3-і ўсетаджыкскі з’езд рад прыняў дэкларацыю аб пераўтварэнні Таджыкскай АССР у Таджыкскую ССР і 5 снежня 1929 ЦВК СССР зацвердзіў гэта рашэнне. 31 сакавіка 1940 пасля далучэння часткі тэрыторыі, атрыманых СССР ад Фінляндыі па Маскоўкага мірнага дагавора 12 сакавіка 1940 Карэльская АССР была ператворана ў Карэла-Фінскую ССР, але 16 ліпеня 1956 яна была ператворана зваротна ў Карэльскую АССР РСФСР. У жніўні 1940 былі прыняты ў СССР Малдаўская ССР (2 жніўня), Літоўская ССР (3 жніўня), Латвійская ССР (5 жніўня) і Эстонская ССР (6 жніўня). На момант распаду (1991) СССР складаўся з 15 саюзных рэспублік.

У парадку памяншэння плошчы

Месца (у свеце) Рэспубліка Плошча (км²) %
11РСФСР17,075,20076.62%
29Казахская ССР2,727,30012.24%
344Украінская ССР603,7002.71%
452Туркменская ССР488,1002.19%
556Узбекская ССР447,4002.01%
684Беларуская ССР207,6000.93%
785Кіргізская ССР198,5000.89%
Карэла-Фінская ССР172,4000.77%
893Таджыкская ССР143,1000.64%
9112Азербайджанская ССР86,6000.39%
10119Грузінская ССР69,7000.31%
11121Літоўская ССР65,2000.29%
12122Латвійская ССР64,5890.29%
13130Эстонская ССР45,2260.20%
14135Малдаўская ССР33,8430.15%
15138Армянская ССР29,8000.13%

У парадку памяншэння колькасці насельніцтва

Па дадзеных перапісы 1989 года.

Месца Рэспубліка Насельніцтва %
1РСФСР147,386,00051.40%
2Украінская ССР51,706,74618.03%
3Узбекская ССР19,906,0006.94%
4Казахская ССР16,711,9005.83%
5Беларуская ССР10,151,8063.54%
6Азербайджанская ССР7,037,9002.45%
7Грузінская ССР5,400,8411.88%
8Таджыкская ССР5,112,0001.78%
9Малдаўская ССР4,337,6001.51%
10Кіргізская ССР4,257,8001.48%
11Літоўская ССР3,689,7791.29%
12Туркменская ССР3,522,7001.23%
13Армянская ССР3,287,7001.15%
14Латвійская ССР2,666,5670.93%
15Эстонская ССР1,565,6620.55%

У парадку памяншэння шчыльнасці насельніцтва

Месца Рэспубліка Шчыльнасць
1Малдаўская ССР128.2
2Армянская ССР110.3
3Украінская ССР85.6
4Азербайджанская ССР81.3
5Грузінская ССР77.5
6Літоўская ССР56.6
7Беларуская ССР48.9
8Узбекская ССР44.5
9Латвійская ССР41.3
10Таджыкская ССР35.7
11Эстонская ССР34.6
12Кіргізская ССР21.4
13РСФСР8.6
14Туркменская ССР7.2
15Казахская ССР6.1

Алфавітны парадак

Склад СССР

Парадак алфавітны, нумары па карце:

  1. Азербайджанская ССР
  2. Армянская ССР
  3. Беларуская ССР
  4. Грузінская ССР
  5. Казахская ССР
  6. Кіргізская ССР
  7. Латвійская ССР
  8. Літоўская ССР
  9. Малдаўская ССР
  10. РСФСР
  11. Таджыкская ССР
  12. Туркменская ССР
  13. Узбекская ССР
  14. Украінская ССР
  15. Эстонская ССР
Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Рэспублікі СССР
Катэгорыя·Спісы краін