wd wp Пошук:

Эстонская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка

Эстонская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка (ЭССР; эст.: Eesti Nõukogude Sotsialistlik Vabariik) — саюзная рэспубліка СССР, створаная 21 ліпеня 1940 года рашэннем Рыйгікогу (парламента) Эстонскай Рэспублікі. 6 жніўня 1940 года прынятая ў якасці саюзнай рэспублікі ў склад Савецкага Саюза.

8 мая 1990 года рашэннем Вярхоўнага Савета Эстонскай ССР ЭССР была пераіменавана ў Эстонскую Рэспубліку. Эстонская ССР ліквідавана 20 жніўня 1991 года рашэннем Вярхоўнага Савета Эстонскай ССР. Праз два тыдні, 6 верасня 1991 года, Дзяржаўны Савет СССР афіцыйна прызнаў незалежнасць Эстоніі.

Рэспубліка ў філатэліі

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Зніклі ў 1991 годзе
Эстонская ССР
Рэспублікі СССР
З’явіліся ў 1940 годзе